У падтрымку талентаў. «Беларусбанк» выступіў у якасці Генеральнага партнёра II Мінскага міжнароднага конкурса вакалістаў

«Беларусбанк» выступіў у якасці Генеральнага партнёра II Мінскага міжнароднага конкурса вакалістаў, які прайшоў у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў рамках VI Каляднага опернага форума. Праект рэалізаваны ў рамках праграмы «Беларусбанк. Прастора натхнення».

1

Ініцыятыва Вялікага тэатра ўкладваецца ў мадэль сацыяльнай бізнес-стратэгіі банка. Канцэпцыя конкурса – падтрымка адораных маладых артыстаў, далучэнне музыкантаў і шырокай публікі да шэдэўраў сусветнай опернай культуры і падтрымка іміджа Беларусі як краіны з вялікімі музычнымі традыцыямі – карэлюе з філасофіяй банка. Сацыяльныя банкаўскія праграмы рэалізоўваюцца ў розных напрамках, у ліку якіх падтрымка нацыянальнай культуры.

Уладальнікам Гран-пры стала Надзея Паўлава (Расія). Першае месца прысуджана тэнару з Украіны Івану Максімейка. Дыплом пераможцы яму ўручыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько.

2

«Беларусь багатая на таленавітых людзей. Гэты конкурс таму пацвярджэнне. Але шлях на вяршыню не заўсёды высланы ружамі. І талент, як правіла, не абаронены, для яго важна падтрымка. Пройдзе час, і тыя, хто сёння робіць першыя крокі на вялікай сцэне, будуць ззяць на лепшых сусветных пляцоўках, захоўваючы традыцыі айчыннага опернага мастацтва і праслаўляючы нашу Беларусь», – адзначыў Уладзімір Занько.

Беларускі выканаўца Віктар Мендзялееў атрымаў Другую прэмію, а Трэцяя прэмія ўручана расіянцы Алене Сціхінай. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 168 спевакоў з 18 краін свету – ад Мексікі і Канады да Манголіі і Кітая.