«Беларусбанк» узнагародзіў пераможцаў конкурса вакалістаў

У рамках гуманітарнай праграмы «Прастора натхнення» «Беларусбанк» выступіў у ролі генеральнага партнёра I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурса вакалістаў, заснавальнікам і арганізатарам якога з’яўляецца Вялікі тэатр Беларусі.

17 снежня 2014 года адбыўся заключны тур пеўчых спаборніцтваў, за перамогу ў якім змагаліся артысты з 20 краін.

Гран­пры атрымаў Раміз Усманаў з Узбекістана, а 1­-е месца дасталося нашай суайчынніцы Марыі Шабуні. Яе каваціна Разіны і дуэт з оперы Расіні «Севільскі цырульнік», выкананы разам з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Пятровым, журы і публіка прынялі з захапленнем. Дыплом лаўрэату ўручыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Уладзімір Занько (на фота).

Уладзімір Аляксандравіч падкрэсліў, што банк не мог застацца абыякавым да такой значнай падзеі ў айчыннай і, без перабольшвання можна сказаць, сусветнай культуры. «Падобныя праекты працуюць не толькі на імідж банка, але і краіны ў цэлым. Высокі статус класічнага мастацтва, адносіны да яго публікі, аншлагі ў Вялікім тэатры найлепшым чынам характарызуюць Беларусь і яе жыхароў, — адзначыў Уладзімір Занько. — Упэўнены, што мінская сцэна стане добрым стартам для маладых і настолькі таленавітых вакалістаў!»

З найбольш буйных праектаў, рэалізаваных банкам у рамках праграмы «Прастора натхнення» ў 2014 годзе, варта назваць фінансаванне вырабу скульптурнай кампазіцыі «Настаўніца першая мая» для БДПУ ім. Максіма Танка і падтрымку харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».