Місія дабра ад «Беларусбанка»

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі «Беларусбанка» павіншавалі выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната ў Бягомлі з надыходзячымі святамі. У падарунак дзеці атрымалі тэлевізар, а таксама наборы цукерак. Для гасцей, у ліку якіх таксама быў Уладзімір Андрэйчанка, Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, дзеці разыгралі прадстаўленне, ператварўшыся ў казачных персанажаў і расказаўшы гледачам чароўную гісторыю, у якой, як і ў любой навагодняй казцы, адбыўся цуд. Напярэдадні Новага года застаецца толькі пажадаць хлопчыкам і дзяўчынкам шчасця, дабра і выканання жаданняў, загаданых пад бой курантаў.

дети

дети 2