Чужых дзяцей не бывае: усе яны нашы!

Варвара беражліва складвае новенькія сшыткі ў заплечнік, каторы раз перабірае ўсё, што ёсць у пенале… Як жа ёй хочацца хутчэй прыйсці ў школу, каб сесці за парту, паказаць сяброўкам абноўкі, пахваліцца, як прыгожа заплятае яе мама косы. Мама! Нават не верыцца, што яе, мілай, добрай, ласкавай, калісьці не было ў Варыным жыцці… Яе родную маці пазбавілі бацькоўскіх правоў, быў прытулак, потым дзіцячы дом. Усё змянілася, калі Раіса Аляксееўна ўзяла дзяўчынку ў сваю вялікую дружную сям’ю. У яе толькі адзін свой сын, але яшчэ восем прыёмных дзяцей. У вялікім сэрцы хапае любові для ўсіх.

image002

Падрыхтоўка да новага навучальнага года для сям’і як экзамен, таму падступаюцца да яе загадзя. Прыемна, што добрыя людзі адгукаюцца. Вось і «Беларусбанк» Br12 млн выдзеліў. Выдатная падмога!

Сям’я Макей — адна з многіх «прафесійных» сем’яў у Беларусі. Такі напрамак абраны дзяржавай. Таму што дзеці-сіроты — гэта парадокс мірнага часу! Як снежны ком з’ява прырастае, набываючы характар пагрозы генафонду нацыі. Як ні шкада, выхаванцы дзіцячых дамоў пазней, у дарослым жыцці, ступаюць на шлях гора-бацькоў і самі потым здаюць ужо сваіх дзяцей у казённыя дамы. І справа не толькі ў спадчыннасці. Проста ў іх няма добрых сямейных традыцый, сапраўдных хатніх навыкаў, павагі да сваіх каранёў, шанавання роду. Халодныя сэрцы, спустошаныя душы. Сагрэцца і ўпісацца ў суровыя рэаліі прагматычнага свету можна толькі ў сям’і, і навыкі выжывання набыць таксама. Таму дзеці павінны выхоўвацца ў сям’і, а сям’я — мець свой дом, як ачаг, дзе саграваюцца сэрцам.

У «Беларусбанку» пытанні забеспячэння сем’яў, дзе добраахвоты абавязваюцца быць прафесійнымі бацькамі, набылі  не проста разуменне, а ператварыліся ў вялікі доўгатэрміновы праект «Бацькоўскі кут». І такіх дамоў у банка ўжо 14. І пытанне не толькі, каб пабудаваць ды ключы сям’і перадаць, а яшчэ і далей суправаджаць. Ужо стала традыцыяй ладзіць святы да знакавых дат. Напрыклад, да 1 верасня. Так што напярэдадні Дня ведаў усім сем’ям было шмат увагі. Прыехалі з падарункамі  і гасцінцамі, дзецям прадстаўленне арганізавалі.

image004

minsk_obl_1

minsk_obl_2_2

minsk_obl_3 

Прадстаўнікі цэнтральнага апарата «Беларусбанка» і філіяла № 500 — Мінскага ўпраўлення павіншавалі выхаванцаў падшэфнага дзіцячага дома сямейнага тыпу ў п. Чысць Маладзечанскага раёна. Да кампаніі банкіраў далучылася таксама двухкратная прызёрка Алімпійскіх гульняў, уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы, рэкламны твар банка Аляксандра Герасіменя.

Мы з асаблівай удзячнасцю ставімся да людзей, якія выконваюць такую важную місію — выхоўваюць дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Гэта ганарова, гэта значна, але ў той жа час адказна, — адзначыў намеснік Старшыні Праўлення банка Уладзімір Занько. — І вось ужо некалькі гадоў мы ўносім свой уклад у гэты працэс. Будуем катэджы для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, падтрымліваем іх матэрыяльна, ладзім дабрачынныя акцыі. І спадзяёмся, што калі-небудзь гэтыя дамы стануць не патрэбнымі, таму што ўсе дзеці будуць жыць у дружных і любячых сем’ях.

image006

image008

minsk_obl_2

А ў Брэсцкай вобласці вырашылі ўсе тры сям’і запрасіць у горад над Бугам. Вельмі вялікая кампанія атрымалася. У в.Турна жыве сям’я Якавук, дзе выхоўваецца адно роднае дзіця і дзевяць прыёмных. У аграгарадку Агарэвічы сям’я Ерназаравых выхоўвае восем дзяцей — трое з іх родныя, астатнія прыёмныя. У Пінску ў сям’і Шыкеля растуць дзесяць дзяцей — двое родных і восем прыёмных.

image010

brest_2

Першая частка свята, прымеркаванага да пачатку навучальнага года, прайшла ў офісе філіяла за салодкім сталом, з падарункамі і сувенірамі. Адчуць сябе крыху банкірамі рабятам дапамог вясёлы ўрок фінансавай граматнасці.

image012

А пасля абеда ўсе дружна накіраваліся ў парк адпачынку, дзе рабят сустракалі аніматары ў касцюмах казачных персанажаў і раставыя лялькі. Пацешныя конкурсы, жарты, танцы, шаравы бой, варажба на паветраных шарах, атракцыёны, куток жывой прыроды.

image014

image016

У Віцебскай вобласці ў банка два дамы сямейнага тыпу: Дваравых у Гарадку і Дашкевіч-Тарган з вёскі Заслонаўка Аршанскага раёна. Банк і яго грамадскія арганізацыі падрыхтавалі сапраўднае свята для іх выхаванцаў.          Дзеці акунуліся ў казку «Прыгоды Машы ў краіне Банкірыя», а потым быў МакДональдс.

image018

image020

_9

Для дзяцей з «банкаўскіх» дамоў Чачэрска, Хойнікаў і Рэчыцкага раёна арганізавалі забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі і наведваннем атракцыёнаў у Гомельскім парку. Сем’ям таксама ўручаны сертыфікаты на Br12 млн.

image022

image024

У Гродзенскай вобласці знаходзяцца 2 дамы сямейнага тыпу: сям’я Руткоўскіх з Слоніма і Паповых з Ашмянаў.

image026

image028

image030

image032

_2

_3

Яшчэ не сцёрліся з памяці ўражанні ад цудоўнага свята, якое для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу арганізавалі ў сценах галаўнога офіса «Беларусбанка» ў Мінску — і зноў дзеці атрымалі зарад пазітыву ад сустрэчы ў Гродне. Вы распесціце нам дзяцей, — жартуе Алена Аляксандраўна Руткоўская.

Спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея» ў Чавускім раёне, куды запрасілі сямейныя дзіцячыя дамы з Гарадца, Славянёў і Быхава, уразіў сваёй кампактнасцю і функцыянальнасцю. Сытны абед і нязмушаныя стасункі з алімпійцамі далі сілы для сямейнага конкурса «Вясёлыя старты». Ад’язджалі дзеці з цэнтра з дыпломамі, падпісанымі алімпійскімі чэмпіёнамі Аксанай Мяньковай, Аляксандрай Панькінай, Наталляй Лаўрыненка. Такіх дыпломаў, мы ведаем дакладна, няма ні ў каго!

image034

image036

image038

image040

_7

У рамках праекта «Бацькоўскі кут» «Беларусбанк» стварае неабходныя ўмовы для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, фінансуючы будаўніцтва катэджаў для іх. Цяпер надвор’е ў вашых дамах будзе залежыць толькі ад вас, — даў наказ дзецям начальнік філіяла № 200 — Віцебскага АУ Аляксандр Лапаткін. — Вучыцеся, развівайцеся, клапаціцеся адно пра аднаго, цаніце і паважайце сваіх бацькоў. Стаўце перад сабой мэты і ідзіце да іх упэўнена і дастойна.

Пад гэтымі словамі, мабыць, мог бы падпісацца кожны.

Нашы дзеці адчуваюць падтрымку і на Дзень сям’і, і на Новы год, і на Дзень абароны дзяцей, і пры падрыхтоўцы да школы, за што вам вялікі дзякуй. Матэрыяльная дапамога, якую нам зараз аказаў банк, для нашай вялікай сям’і як манна нябесная. Дзякуючы гэтым грашам мы поўнасцю сабралі сваіх дзяцей у школу, пачынаючы ад канцылярскіх прылад і заканчваючы абуткам. Калі дзеці адчуваюць клопат і любоў — абавязкова дбрымі вырастуць, — упэўнена Святлана Дашкевіч.

image044

 «Дзякуй». Гэта слова, бадай, часцей за ўсё гучала на жнівеньскіх сустрэчах. «Дзякую за любоў і клопат», — гаварылі выхаванцы дамоў сямейнага тыпу. «Дзякуй, што вы дорыце нам усмешкі і заахвочваеце  на добрыя справы, — гаварылі супрацоўнікі банка. — Бо ад гэтага свет становіцца крыху цяплейшым».