Школы-інтэрнаты атрымалі падарункі ад «Беларусбанка»

«Беларусбанк» па традыцыі падтрымаў навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці». Падарункі ад нашага банка атрымалі дзеці, якія выхоўваюцца ў Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце і дапаможнай школе-інтэрнаце № 7 у г. Мінску.

У канцы снежня дэлегацыя «Беларусбанка» на чале з намеснікам Старшыні Праўлення Уладзімірам Занько наведала Бягомль. Дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, уручылі тэлевізар, дывановыя вырабы і салодкія падарункі.

У гэтый жа дзень работнікі цэнтральнага апарата на чале з начальнікам упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрыем Бакіноўскім павіншавалі дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў школе-інтэрнаце № 7 у г. Мінску. Дзеці з радасцю сустрэлі гасцей, праводзілі іх у актавую залу, дзе адбывалася прадстаўленне, якое выхаванцы падрыхтавалі сумесна з педагогамі. У падарунак ад нашага банка дзеці атрымалі два тэлевізары.