Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вярнуцца на старонку

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Завядзі ўдачу з паў-абароту з крэдытнай картай Visa «Беларусбанка»!

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Спецыяльная прапанова ў медыцынскiх пунктах «Сінэва»

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Новая паслуга ў інтэрнэт-банкінгу - сэрвіс грашовых пераводаў Western Union®

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

Спецыяльная прапанова ў Burger King для трымальнікаў картак Mastercard

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

«Беларусбанк» прапануе новыя выпускі ІНТЭРНЭТ-АБЛІГАЦЫЙ!

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Карта растэрміноўкі «Магніт»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб «Карт-бланш»

Клуб #настарт

Клуб #настарт

Клуб «Аксаміт»

Клуб «Аксаміт»

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

КРЭДЫТЫ НА НАБЫЦЦЁ АЎТАМАБІЛЯЎ

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

Комплексны банкаўскі прадукт «Свабодны выбар»

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

КРЭДЫТ на спажывецкія патрэбы без паручыцеляў

  • Перавагі VIP-абслугоўвання

    Перавагі VIP-абслугоўвання

    Канфідэнцыяльнасць, індывідуальны падыход і высокі ўзровень зручнасці абслугоўвання

  • Прэміяльныя карты

    Прэміяльныя карты

    Карткі з унікальнымі магчымасцямі для кліентаў, якія часта падарожнічаюць, цэняць камфорт і высокі ўзровень сэрвісу

  • Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне

    Давернае кіраванне – спалучэнне высокай даходнасці ад інвесціравання сродкаў на рынку каштоўных папер

  • Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя банкаўскія сейфы

    Індывідуальныя дэпазітныя сейфы для захоўвання дакументаў і каштоўнасцей – гэта адзін з самых бяспечных і зручных для Вас спосабаў захоўвання каштоўнасцей

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Cвяточная акцыя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Сэрвіс праверкі контрагентаў

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Новая прапанова – спецыяльна для індывідуальных прадпрымальнікаў!

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Прымайце плацяжы па картках з дапамогай мабільнай прылады

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Комплексная падтрымка бізнесу

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Паслугі цэнтра кліенцкай падтрымкі ААТ "ААБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Беларусбанк разбівае міфы пра акрэдытывы

Гандлёвае фінансаванне

Гандлёвае фінансаванне

  • Філіяльная
    сетка
  • Інтэрнэт-
    банкінг
  • М-банкінг
  • Кліент-банк
    (WEB)
  • Анлайн заяўкi,
    даведнік
    па паслугах
  • 147

Унікальны праект: «SOS-дзіцячая вёска Магілёў»

У 1995 годзе ў Беларусі стартаваў унікальны для краіны праект, які забяспечваў дзецям-сіротам любячыя сем’і замест казённых дзіцячых дамоў і інтэрнатаў. За кошт аўстрыйскіх інвестараў у пасёлку Бараўляны пад Мінскам было пабудавана некалькі катэджаў, у якіх пасяліліся дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, і іх прыёмныя мамы. З тых пор праект дынамічна развіваўся: акрамя Мінска, «SOS — Дзіцячыя вёскі» з’явіліся ў Мар’інай Горцы (2004 г.) і ў Магілёве (2010 г.).

Тут дзеці замест сіротскіх устаноў выхоўваюцца ў SOS­сем’ях, якія складаюцца з «мамы» і 6—8 дзетак, прычым жывуць не ў будынках калідорнага тыпу, а ў асобных катэджах.

Кіраўніцтва філіяла № 700 — Магілёўскага АУ і прадстаўнікі АПП РГА «Белая Русь» у рамках акцыі «Белая Русь — з любоўю да дзяцей» наведалі «SOS — Дзіцячая вёска Магілёў». Прыгожыя прыбраныя дзеці, якія бегаюць па акуратна падстрыжаным лужку сярод аднапавярховых цагляных хатак, смяюцца і гуляюць у лапту, — ідылічная карціна, якая адкрылася нам, як толькі мы зайшлі на тэрыторыю вёскі. Непадробная каштоўнасць гэтага моманту становіцца яшчэ больш адчувальнай, калі ўлічыць, што не так даўно гэтыя ж дзеці жылі ў інтэрнатах, дзе цалкам адсутнічала хоць нейкае разуменне прыватнасці, або, што яшчэ горш, у бацькоў-алкаголікаў.

У SOS­вёсцы ў Магілёве сёння жывуць 46 дзяцей, большасць з іх зараз адпачывае ў летніках, многія рыхтуюцца за­ехаць на чарговую змену літаральна на днях. Вёска ўяўляе сабой тэрыторыю ў паўтара гектара, на якой змясціліся 8 акуратных домікаў, адміністрацыйны і будынак для персанала.

Сям’я «па­-SOS­вясковаму» — гэта мама, памочніца мамы (цёця) і 6—7 дзяцей.

— Асноўны прынцып выхавання ў дзіцячай вёсцы — гэта тое, што цэнтрам Сусвету з’яўляецца дом і мама, і кожная сям’я вырашае сама, што і як рабіць. Тут не казарма, няма строгага распарадку, агульных зарадак і раскладу. Да нашых дзяцей прыходзяць сябры з горада. Яны самі ходзяць у госці, па максімуму прывучаем дзетак да самастойнасці. Ёсць, канешне, графік дзяжурстваў па прыбіранні тэрыторыі, але больш нічога не размеркавана, — гаворыць дырэктар вёскі Павел Казюка. — Але самае галоўнае, што сёння SOS­вёска — гэта цэлая праграма, якая дапамагае не толькі дзецям. Мы аказваем юрыдычную, матэрыяльную, псіхалагічную дапамогу сем’ям зоны рызыкі.

Ад дзяржавы супрацоўнікі SOS­вёскі атрымліваюць толькі дапамогу на дзяцей — каля Br2 млн на кожнага маленькага члена сям’і. Гэтыя грошы ў асноўным і складаюць бюджэт сям’і, плюс надбаўка ад спонсараў — арганізатараў праекта.

Жыць і працаваць у дзіцячай вёсцы ў многім дапамагаюць спонсары, у тым ліку і беларускія арганізацыі: горкі, ровары, вясёлыя акцыі для дзяцей дапамаглі арганізаваць менавіта яны.

Прыемна адзначыць, што мамы, якім прыходзіцца зусім нялёгка, нягледзячы на ўсе цяжкасці, гавораць выключна «мае дзеці», «мая дачка», «мой сын» — за пражытыя гады чужыя людзі змаглі парадніцца.

Самі дзеці жыццём у дзіцячай вёсцы задаволены: мамы ў іх добрыя, ва ўсім дапамагаюць, ды яшчэ і гатуюць смачна. Што асабліва радуе мясцовую дзетвару, дык гэта тое, што цацак заўсёды шмат і ёсць свой пакой, які ты дзеліш максімум з двума маленькімі членамі сям’і, а то і ўвогуле жывеш адзін. Але самае галоўнае, тут заўсёды знойдзецца з кім пагуляць — не ў сваёй, дык у суседняй сям’і.

Гадоў у пятнаццаць большасць дзяцей з SOS­вёскі вызначаецца са сваёй прафесійнай будучыняй і паступаюць у сярэднія спецыяльныя ўстановы. Выключэнне складаюць толькі тыя, хто добра вучыцца і рыхтуецца ісці ў ВНУ. Але на гэтым дапамога і клопат не заканчваюцца. Як расказаў Павел Казюка, доўгачасовая апека прадугледжвае 4 этапы суправаджэння дзяцей: дзіцячая вёска, маладзёжны дом — нешта падобнае да студэнцкага інтэрната, дзе дзеці вучацца самастойнасці. Потым ідзе паўнезалежнае пражыванне — падтрымку ў тым ліку і матэряльную, па-ранейшаму ніхто не адмяняе, і чацвёрты этап — незалежнае пражыванне пад наглядам дзіцячай вёскі.

У гэтым годзе «SOS ­вёска Магілёў» адзначае пяцігоддзе свайго існавання.

Супрацоўнікі «Беларусбанка» далучыліся да шматлікіх віншаванняў усяму персаналу SOS­ вёскі, падзякавалі за іх адкрытыя сэрцы і задавальненне патрэб дзяцей, якія засталіся без апекі бацькў. Выхаванцам дзіцячай вёскі ў якасці падарунка ўручылі 3 камплекты турыстычнага рыштунку, а дзеці ў адказ –падырылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

 

 

 

 

Калі Вы заўважылі недакладнасць, калі ласка, выдзеліце яе і націсніце Ctrl+Enter
/ / / / Унікальны праект: «SOS-дзіцячая вёска Магілёў»