У новыя катэджы засяліліся сям’я Родзіч у горадзе Чачэрску

У падарунак — дом: з «Беларусбанкам» мары збываюцца!

 

Новы год — сямейнае свята, падчас якога спаўняюцца самыя запаветныя мары і жаданні. Для сям’і Родзіч з Чачэрска стаў чароўным падарункам іх новы дом сямейнага тыпу. Бацькі разам з прыёмнымі дзецьмі даўно марылі мець прасторны і ўтульны дом. Як паказаў час, яны не дарэмна марылі — з «Беларусбанкам» мары збываюцца! Новы катэдж у Чачэрску — пад ключ, з мэбляй і бытавой тэхнікай, стаў 12-м па ліку, пабудаваным банкам за кошт уласных сродкаў для прыёмных шматдзетных сем’яў.

Адкрыццё дома сямейнага тыпу сям’і Родзіч з Чачэрска — сапраўды важная падзея. Падзяліць радасць ад гэтага бясцэннага доўгачаканага падарунка разам з сям’ёй сабраліся сябры і ганаровыя госці, сярод іх кіраўніцтва вобласці і раёна. І вядома, прадстаўнікі «Беларусбанка» — намеснік Старшыні Праўлення Уладзімір Занько і начальнік філіяла № 300 — Гомельскага абласнога ўпраўлення Аляксандр Архіпенка. Гэтыя людзі прадстаўлялі нашу фінансава-крэдытную ўстанову, дзякуючы якой на свет і з’явіўся такі неабходны для сям’і Родзіч дом.

Падчас урачыстага адкрыцця ў адрас гаспадароў гучалі цёплыя і душэўныя словы. Бацькі і іх прыёмныя дзеці атрымалі мноства падарункаў. Не абыйшлося і без галоўных атрыбутаў — пераразання чырвонай стужкі і ўручэння сімвалічнага ключа ад новага дома.

Зараз гэты дом памерам больш за 300 квадратных метраў зможа змясціць усіх дамачадцаў. Упершыню прыёмныя дзеці ў сям’і Родзіч з’явіліся 18 гадоў таму, з тых пор ужо 11 выхаванцаў сталі выпускнікамі дзіцячага дома сямейнага тыпу. У цяперашні час бацькі выхоўваюць пяцёра дзяцей і шасцёра ўнукаў ад прыёмных дзяцей. Таму новы прасторны дом напярэдадні Новага года стаў не толькі святочным падарункам, але і шчасцем у іх сям’і.

Игар ПАНАМАРЭНКА, менеджар па РІР філіяла № 300 — Гомельскага АУ