Навіны для акцыянераў
10.02.2020

Аб выніках першага этапа рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка фізічным асобам

Інфармуем, што ў рамках рэалізацыі простых (звычайных) акцый банка ў адпаведнасці з рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 09.12.2019 на I этапе акцыянерамі-фізічнымі асобамі здзейснена 1 545 здзелак куплі-продажу.

Здзелкі, якія не адпавядалі ўмовам рэалізацыі акцый (заключэнне асобай больш чым адзін дагавор куплі-продажу ў рамках этапа), былі ануляваны. Акрамя таго, скасаваны дагаворы з асобамі, якія валодаюць закрытай інфармацыяй і не раскрылі (несвоечасова раскрылі) намер ажыццявіць набыццё акцый, у адпаведнасці з заканадаўствам.

Астатак акцый да рэалізацыі ў рамках II этапа складае 755 000 шт.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"