Навіны для акцыянераў
17.12.2019

Аб рэалізацыі банкам простых (звычайных) акцый уласнай эмісіі

У адпаведнасці з рашэннем пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» будзе здзейснены продаж простых (звычайных) акцый банка юрыдычным і фізічным асобам, якія з'яўляюцца акцыянерамі банка на дату прыняцця названага рашэння (уключаны ў рэестр акцыянераў банка, сфарміраваны на 09.12.2019).

Продаж акцый будзе ажыццяўляцца шляхам заключэння з банкам дагавору куплі-продажу. Дэталёвая інфармацыя аб парадку рэалізацыі акцый будзе размешчана дадаткова на сайце банка ў раздзеле «Інвестарам і акцыянерам/ Навіны для акцыянераў».

Прыблізная дата пачатку продажу з улікам рэалізацыі ўсіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў - другая палова студзеня 2020 года.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"