Навіны для акцыянераў
20.11.2019

Вынікі дзейнасці банка за 10 месяцаў і парады па кібербяспецы: пра што гаварылі на штогадовай сустрэчы з акцыянерамі

akcionery-1

У Галаўным офісе 16 лістапада адбылася штогадовая сустрэча з акцыянерамі. З прывітальным словам выступіла намеснік Старшыні Праўлення Таццяна Міхайлоўская.

«Беларусбанк» надае сур'ёзную ўвагу ўдасканаленню сістэмы карпаратыўнага кіравання і ўсім мерапрыемствам, якія праходзяць з удзелам акцыянераў», – падкрэсліла кіраўнік. Яна тэзісна акрэсліла асноўныя тэндэнцыі ў рабоце банка за 2019 год, адзначыўшы дынамічнае развіццё і ўстойлівае функцыянаванне падраздзяленняў. «Мы не збіраемся спыняцца на дасягнутым. Сёння банкам распрацоўваюцца новыя прадукты, удасканальваюцца працэсы, звязаныя з абслугоўваннем фізічных і юрыдычных асоб», – дадала кіраўнік.

akcionery-2

Таццяна Міхайлоўская праінфармавала прысутных пра змяненні ў складзе карпаратыўнай службы. Маргарыта Лукашэнка, якая займала пасаду Карпаратыўнага сакратара, завяршыла працоўную дзейнасць у банку, абавязкі Карпаратыўнага сакратара з 4 лістапада выконвае Галіна Тарасава – намеснік дырэктара – начальнік упраўлення нарматыўна-прававой работы юрыдычнага дэпартамента.

Мовай лічбаў аб выніках дзейнасці банка ў гэтым годзе расказаў намеснік дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартамента Максім Халецкі:

«Прыбытак за 10 месяцаў дасягнула 340 млн рублёў. Мы забяспечылі яго рост у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 14 млн рублёў, або на 4%. Рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу склала 10,6%. Узровень рэнтабельнасці склаўся на 2,1 працэнтных пункта вышэй значэння, прадугледжанага нашай Стратэгіяй».

Ён растлумачыў, што ключавым фактарам высокіх паказчыкаў прыбытку і рэнтабельнасці стала істотнае паляпшэнне эфектыўнасці дзейнасці, у тым ліку вымеранае стаўленнем аперацыйных затрат да прыбытку. Пры ўстаноўленым Стратэгіяй значэнні не больш за 48% «Беларусбанк» забяспечыў паказчык 44,6%. Гэты ўзровень з'яўляецца самым нізкім у банкаўскай сістэме рэспублікі, звярнуў увагу дакладчык. 

 akcionery-3

Лідзіруючыя пазіцыі банка па асноўных напрамках у банкаўскай сістэме сведчаць пра давер з боку кліентаў. Каля 40% рэсурснай базы банкаўскага сектара і 47% патрабаванняў банка да эканомікі прыпадае на долю «Беларусбанка».

Банк працягне актыўна развіваць лічбавыя каналы продажаў, распрацоўваць і ўкараняць новыя лічбавыя прадукты і паслугі. Што тычыцца крэдытнай падтрымкі развіцця рэальнага сектара эканомікі, адзначана, што банк і далей будзе надаваць вялікую ўвагу падтрымцы прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу за кошт пашырэння і ўдасканалення механізмаў доступу да фінансавання, мадэрнізацыі лінейкі банкаўскіх прадуктаў і паслуг. Усё гэта дасць магчымасць павысіць узровень лаяльнасці кліентаў, а таксама вывесці банк у лідары не толькі па маштабах бізнесу, але і па якасці, тэхналагічнасці, эфектыўнасці.

akcionery-4

Дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер Аляксей Амарын паведаміў аб плануемай рэалізацыі выкупленых банкам уласных простых акцый. Гэта пытанне плануецца разгледзець на сходзе акцыянераў банка ў першай дэкадзе снежня - у выпадку станоўчага рашэння продаж пачнецца да канца года. Права набыцця акцый у першачарговым парадку будзе ў дзеючых акцыянераў «Беларусбанка».

 akcionery-5

Папярэднія вынікі работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі агучыў яго старшыня Вячаслаў Тэдзееў. У бягучым годзе адбылося восем пасяджэнняў, на якіх было разгледжана 21 пытанне. Гаворка ішла аб зваротах акцыянераў, выплаце дывідэндаў, аказанні акцыянерам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, падрыхтоўцы мерапрыемстваў з удзелам акцыянераў, удасканаленні сістэмы дэпазітаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, разглядзе змяненняў у Стратэгію развіцця банка.

Пасля выступлення Вячаслава Тэдзеева слова ўзялі акцыянеры. Іх цікавілі пытанні развіцця сэрвісаў у каналах ДБА, укараненне віртуальных плацежных карт банка, прагназуемага памеру дывідэндаў па выніках 2019 года. Таксама была выказана прапанова па ўдасканаленні арганізацыі брокерскага абслугоўвання. Не засталася з боку і тэма кіберзлачыннасці: акцыянеры атрымалі рэкамендацыі спецыялістаў, як лепш за ўсё засцерагчы свае карты ад супрацьпраўных замахаў.

 akcionery-6

akcionery-7

akcionery-8

akcionery-9

Дзякуючы сустрэчам з удзелам менеджараў банка акцыянеры могуць атрымаць патрэбную інфармацыю, а банк - зваротную сувязь ад інвестараў, якая дазваляе сфарміраваць прапановы па паляпшэнні працы.

У час заканчэння сустрэчы Вячаслаў Тэдзееў выказаў падзяку кіраўніцтву і работнікам банка, адзначыўшы, што яны заўсёды прыслухоўваюцца да акцыянераў.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"