Аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 29.03.2018

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці Банка за 2017 год.

 

Дата і час правядзення сходу: 29 сакавіка 2018 года ў 12.00.

Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.00 да 11.45.

Парадак дня:

  1. Аб выніках працы Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2017 годзе.
  2. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы аб выніках працы ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2017 годзе і задачах ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018 год.
  3. Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2017 год.
  4. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2017 год і нарматывах размеркавання прыбытку ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018 год.
  5. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  6. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на 27 лютага 2018 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.

Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:

юрыдычным асобам – службовае пасведчанне кіраўніка (іншы сцвярджаючы дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;

фізічным асобам  – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам - даверанасць, засведчаная ва ўстаноўленым парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.

Інфармацыя да сходу акцыянераў будзе даступна акцыянерам Банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:

- аб дзейнасці банка ў 2017 годзе - з 7 па 28 сакавіка 2018 года;

- па пытаннях парадку дня - з 27 па 28 сакавіка 2018 года.

Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.