Пазачарговы Агульны сход акцыянераў 14.02.2020

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, у адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляе аб правядзенні 14 лютага 2020 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у вочнай форме з парадкам дня «Аб выбранні членаў Наглядальнага савета Банка».

Месца правядзення сходу: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, зала пасяджэнняў Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» (6 паверх);

Пачатак правядзення сходу: 10.00;

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 09.30 да 09.45.

Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым Агульным сходзе акцыянераў Банка, складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 07.02.2020.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.

Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:

Для акцыянераў-юрыдычных асоб - службовага пасведчання кіраўніка (іншага сцвярджаючага дакумента) i дакумента, якi сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;

Для акцыянераў-фізічных асоб - дакумента, якi сведчыць асобу; для прадстаўнікоў - даверанасці, засведчанай ва ўстаноўленым парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.

Інфармацыя па пытанні парадку дня будзе даступна акцыянерам Банка 10.02.2020-13.02.2020 у перыяд 8.30-12.30; 13.15-17.30  па месцы знаходжання Банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, каб.415.

Тэлефон для даведак: +375 17 309 11 79.

// || F::getRealIP() == "10.200.10.145"