Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

Тэрмiновыя ўклады насельнiцтва ў «Беларусбанку» дасягнулi 3 трлн рублёў...("Звязда", 31.03.2006 г.)

31.03.2006

На пачатак года больш як паўмiльёна беларусаў атрымалi тут крэдыт на спажывецкiя мэты

У ААБ «Беларусбанк» у новай пяцiгодцы намаганнi працоўнага калектыву будуць накiраваны на далейшае развiццё банка, i да 2010 года, як плануецца, ён дасягне паказчыкаў еўрапейскiх банкаў, адзначыла ў чацвер на агульным сходзе акцыянераў па вынiках працы банка летась старшыня праўлення «Беларусбанка» Надзея Ермакова.

Зрэшты, гэты сiстэмаўтваральны банк i без таго ўносiць дастойны ўклад у забеспячэнне ўстойлiвага развiцця эканомiкi краiны i захоўвае адну з лiдзiруючых пазiцый у банкаўскай сiстэме рэспублiкi. Штогод павышаецца i рэйтынг банка, якi ўстанаўлiваецца агенцтвам «Фiтч Рэйтынг». У лютым гэтага года рэйтынг «Беларусбанка» быў павышаны ў чарговы раз, i яго параметры ўжо вызначаюцца лiтарамi «В», а не «С»: гэта значыць, па ацэнцы вынiкаў дзейнасцi банк перайшоў на iншы, больш высокi i больш стабiльны ўзровень. Мiж iншым, апошнi факт даў свой плён: у сярэдзiне сакавiка быў падпiсаны дагавор з шэрагам еўрапейскiх банкаў па прадастаўленню ААБ «Беларусбанк» сiндыцыраванага крэдыту на 38 мiльёнаў еўра. Гэта першы дэбютны праект банка па выкарыстанню падобнага iнструменту. Прычым прыцягнутыя сродкi не звязаны абавязкамi па набыццю iмпартных тэхналогiй i абсталявання краiн, якiя прадаставiлi рэсурсы, i банк можа выкарыстоўваць валюту на ўнутраныя крэдытныя праекты.

Характарызуючы развiццё банка ў мiнулай пяцiгодцы, Надзея Ермакова падкрэслiла, што за гэты час уласны капiтал банка ўзрос у 13 разоў пры павелiчэннi сукупнага капiталу банкаўскай сiстэмы ў 10 разоў, i дасягнуў 1,4 трлн рублёў. Памер статутнага фонду «Беларусбанка» на пачатак гэтага года склаў 1,2 трлн рублёў, або 462 млн еўра, павялiчыўшыся за мiнулую пяцiгодку амаль у 16 разоў, а доля ўстановы ў банкаўскай сiстэме па гэтых паказчыках вырасла на 4 працэнтныя пункты па статутнаму фонду i на 7,5 працэнтнага пункта па ўласнаму капiталу. Рэсурсны патэнцыял з 2001 года вырас у 9 разоў пры росце рэсурснай базы банкаў рэспублiкi ў 8 разоў i на 1 студзеня 2006 года склаў 9 трлн рублёў. Памер крэдытаў «Беларусбанка» эканомiцы на пачатак года дасягнуў 6 трлн рублёў, што перавысiла 46 працэнтаў крэдытнага партфеля банкаўскай сiстэмы краiны. А вось аб’ём прыцягнутых сродкаў насельнiцтва павялiчыўся ў 18 разоў, пры росце iх у цэлым па банкаўскай сiстэме ў 13 разоў.

Што датычыцца апошняга паказчыка, то, паводле слоў банкiркi, беларусы ацанiлi перавагi абслугоўвання ў «Беларусбанку», якi iмкнецца прадаставiць грамадзянам прывабныя ўмовы для захоўвання зберажэнняў як па тэрмiнах захоўвання сродкаў, так i па працэнтных стаўках. А сведчаннем таго, што вiды прапануемых банкам укладаў адпавядаюць попыту людзей з’яўляецца тое, што памер тэрмiновых укладаў насельнiцтва па стану на 1 студзеня 2006 года дасягнуў 3 трлн рублёў, а сярэднi тэрмiн iх захоўвання павялiчыўся на 56 дзён i склаў 297 дзён.

Актыўны ўдзел прымае банк i ў крэдытаваннi будаўнiцтва жылля. Так, з пачатку рэалiзацыi дзяржаўнай жыллёвай праграмы з дапамогай крэдытаў ААБ «Беларусбанк» пабудавана 9,3 млн кв. метраў жылля, больш за 142 тысячы сем’яў палепшылi свае жыллёвыя ўмовы. Толькi ў мiнулай пяцiгодцы з прадастаўленем крэдытаў здадзена ў эксплуатацыю 4,2 млн кв. метраў жылля, а летась — 1,2 млн кв. метраў. Развiвае банк i спажывецкае крэдытаванне. На пачатак года пазычальнiкамi з’яўляюцца больш за 540 тысяч грамадзян, што ў 3,5 раза больш, чым на пачатак 2001 года.

Як паведамiла Надзея Ермакова, з красавiка з дапамогай пластыкавых картак «Беларусбанка» iх уладальнiкi змогуць ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыi. Дарэчы, трымальнiкам картак банк зараз прадастаўляе парадка 20 паслуг, у лiку якiх — ажыццяўленне плацяжоў за камунальныя паслугi, электраэнергiю, ваду, газ, паслугi мабiльнай сувязi, Белтэлекома, SMS-банкiнг, перавод сродкаў з карт-рахунка на карт-рахунак, пагашэнне крэдытаў.

Летась «Беларусбанк» уключыўся ў рэалiзацыю дзяржаўнай Праграмы адраджэння вёскi, узнаўляючы традыцыi ашчаднага банка. Самым яркiм прыкладам зробленых крокаў у гэтым напрамку з’яўляецца аддзяленне банка ў Астрамечава, дзе арганiзавана прадастаўленне практычна ўсяго спектра паслуг, як i ў раённым цэнтры. Плануецца, што з часам такiмi стануць усе аддзяленнi ў аграгарадках, магчыма, меншыя па плошчы, але аналагiчныя па вiдах паслуг, прафесiяналiзму работнiкаў i якасцi абслугоўвання. Усяго ж летась у аграгарадках было адкрыта 94 аддзяленнi банка.

У гэтым годзе, як было падкрэслена на сходзе, «Беларусбанк» плануе атрымаць прыбытак у памеры не менш як 80 млрд рублёў, што практычна ў два разы больш за ўзровень мiнулага года.

Iгар ШЧУЧЭНКА

Если вы заметили неточность, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
/ / / Тэрмiновыя ўклады насельнiцтва ў «Беларусбанку» дасягнулi 3 трлн рублёў...("Звязда", 31.03.2006 г.)