Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

"Прафесiяналы — наш асноýны капiтал", "Звязда" 12 июля 2005 г.

08.12.2005

З пасадай кадравiка маё ўяўленне звязвае толькi дзве фразы: "Вы нам не падыходзiце" i "Кадры вырашаюць усё!". А ў абавязкi спецыялiстаў па кадрах, як мне здавалася, уваходзiць выключна прыём суiскальнiкаў i вядзенне розных бюракратычных паперак.

 Сённяшнiя "кадравiкi" -- яны i псiхолагi, i педагогi,  i iдэалагiчныя работнiкi... Пра тое, як гэткi шырокi спектр накiрункаў рэалiзуецца на практыцы, расказвае  газеце “Звязда”  намеснік Старшыні Праўлення--дырэктар дэпартамента  персаналу ААБ “Беларусбанк” У. А.ЗАНЬКО.

       -- Сёння супрацоўнiк банка -- гэта чалавек, якi з'яўляецца унiверсалам. Ён не толькі фінансіст, эканаміст, але і псіхолаг, менеджер, -- гаворыць Уладзімір Александравіч.

-- Ад н ак работа банка -- гэта сума дзейнасцi ўсiх яго супрацоўнiкаў?

-- Канечне, без еднасцi калектыву, каманднай працы  немагчыма дасягнуць вынiкаў. Таму менавiта прафесiяналы -- наш асноўны капiтал. У сiстэме сёння працуюць 23,5 тысячы супрацоўнiкаў, прычым "Беларусбанк"  дзейнічае ў кожным раённым цэнтры -- па рэспублiцы адкрыта каля 130 фiлiялаў. На абласным узроўнi існуе другая ступень: сiстэма абласных упраўленняў, якiя каардынуюць i арганiзуюць работу фiлiяльнай сеткi вобласцi. Такiх упраўленняў шэсць, плюс сетка з 9 фiлiялаў у Мiнску. Работу такога вялiзнага механiзму, самi разумееце, даволі складана рэгуляваць. 10 гадоў таму, калі мы аб'ядноўвалiся з Ашчадным банкам, меліся пэўныя праблемы, звязаныя з узростам, узроўнем квалiфiкацыi i адукацыi супрацоўнiкаў. У Ашчадным банку працавалi пераважна людзi, якiя скончылi Пiнскi ўлікова-крэдытны цi Мiнскi фiнансава-эканамiчны тэхнiкум, вышэйшую, а тым больш спецыялiзаваную эканамiчную адукацыю  мелi адзiнкi. Сёння мы выйшлi на зусiм iншы ўзровень, i патрабаваннi, якiя прад'яўляюцца да супрацоўнiкаў, памянялiся. Працаваць у банкаўскай сiстэме прэстыжна, аднак вельмi няпроста. Таму дэпартамент персаналу распрацаваў шэраг квалiфiкацыйных патрабаванняў, якiм павiнен адпавядаць работнiк.

-- Я так разумею, што адной толькi вышэйшай адукацыi ўжо мала?

-- У банку існуюць  тры ўзроўнi: раённы, абласны, цэнтральны i адпаведны яму статус устаноў горада Мiнска. Каб працаваць, напрыклад, дырэктарам фiлiяла банка, неабходна мець вышэйшую эканамiчную (банкаўскую!) ці юрыдычную адукацыю i стаж работы ў гэтым накiрунку не менш як 3--5 гадоў. Да супрацоўнікаў цэнтральнага  апарата патрабаваннi самыя высокiя i жорсткiя. Сёлета тут 82 працэнты работнікаў маюць вышэйшую адукацыю, а па ўсёй сiстэме гэты паказчык складае прыкладна 63 працэнты. Перш чым паступiць на працу, чалавек праходзiць квалiфiкацыйнае тэсцiраванне (падобнае да экзамена па спецыяльнасцi), псiхалагiчнае i толькi потым -- субяседаванне.

-- Калi чалавек працуе ў "Беларусбанку" шмат га доў , аднак сучасным кваліфікацыйным  патрабаванням не адпавядае,  якiм чынам ён можа павысiць квалiфiкацыю?

-- Сiстэма павышэння квалiфікацыi ў нас добра наладжана. У цэнтральным апараце i абласных упраўленнях банка ёсць  вучэбныя класы, куды супрацоўнiкi накiроўваюцца на курсы павышэння квалiфiкацыi. I гэта адбываецца рэгулярна, бо веды праз 5--7 гадоў забываюцца, тэхналогii, якiм спецыялiста навучылi ў ВНУ, састараваюць. Мы ў гэтым накiрунку працуем, хаця iснуе такая праблема: каб перападрыхтаваць усiх супрацоўнiкаў, пры сённяшнiх магчымасцях нам спатрэбiцца каля 10 гадоў. А за гэты час тэхналогii зноў састарэюць. Таму даводзiцца прымяняць iншыя формы i метады навучання. Напрыклад, распрацаваны механiзм дыстанцыйнага навучання (супрацоўнiкi будуць праходзіць навучанне ў дыстанцыйным  рэжыме с дапамогаю сучасных інфармацыйнных тэхнологій i выконваць кантрольныя заданнi). Гэты спосаб мы апрабаравалi ў сябе, вынiкi атрымалiся цiкавымi, i зараз сумесна з Акадэмiяй кiравання пры Прэзiдэнце распрацаваны блок пытанняў для работы па ўсёй рэспублiцы.

-- Як жа быць маладым спецыялiстам, хто яшчэ не мае стажу работы?

-- Банк цесна супрацоўнiчае з эканамiчным унiверсiтэтам, дзе ёсць факультэт банкаўскай справы, Пiнскiм вышэйшым банкаўскiм каледжам. З 1 жнiўня чакаем прыкладна 100 маладых спецыялiстаў на работу ў фiлiялы па ўсёй рэспублiцы. Запыт быў яшчэ большым, з улiкам спецыялiстаў, якiя спатрэбяцца банку ў блiжэйшыя гады. Бо нельга планаваць работу толькi "на сёння", трэба ўлiчваць, што працэс падрыхтоўкi маладога спецыялiста -- 5 гадоў. Мы вырашылi правесцi рэарганiзацыю дэпартамента i стварыць новае структурнае падраздзяленне -- упраўленне маніторынгу персаналу. На 2004--2005 гады прынялi Палажэнне аб кадравай палiтыцы, а ў наступным годзе прымем канцэпцыю развiцця банка да 2010 года, якая ўключае ў тым лiку і кадравае планаванне.

       -- У аддзяленнях банка апошнiм часам з'явiлася многа маладых мужчын.   Гэта кадравая палiтыка цi сведчанне прэстыжу прафесii?

       -- Сапраўды, праца ў банку – прэстыжны занятак, але і адказны. Імiдж банка, яго карпаратыўны дух залежаць ад кожнага супрацоўнiка. Мы распрацавалi "Кодэкс прафесiйнай этыкi супрацоўнiкаў банка", якi дзейнiчае ўжо 3 гады i ўлічвае параметры ад знешняга выгляду, формы адзення -- да паводзiнаў.

      Сёння ў сiстэме "Беларусбанка" працуе 79 працэнтаў жанчын. Хаця мы iмкнёмся прыцягваць да непасрэднай працы з клiентамi і  мужчын.  Банкаўская справа часта вымушае людзей прымаць нестандартныя, рызыкоўныя рашэннi. Зараз у аддзяленнях, пунктах абмена валюты працуе нямала хлопцаў. Яны добра сябе зарэкамендоўваюць. Дарэчы, яшчэ адна станоўчая тэндэнцыя -- усё больш супрацоўнiкаў аддзяленняў мае вышэйшую эканамiчную адукацыю. Набываючы  практычны  вопыт, гэтыя маладыя людзі маюць усе магчымасці падымацца па службовай лесвiцы.

-- Пераважная большасць супрацоўнiкаў "Беларусбанка" -- гэта ўсё ж жанчыны. Старшыня Праўлення Надзея Ермакова вiдавочна задала тон, узначалiўшы Беларускi саюз жанчын. Як жаночы рух развiваецца ў банку? Якiя яшчэ грамадскiя аб'яднаннi ў вас дзейнiчаюць?

-- У банку дзейнiчаюць усе тыя грамадскiя арганiзацыi, якiя існуюць на кожным прадпрыемстве. Аднак, як вы правiльна заўважылi, перавагу мае ўзначалены Надзеяй Андрэеўнай жаночы рух. Праблема пакуль толькi ў тым, што жаночыя камiтэты ў фiлiялах разрознены, не аб'яднаны ў адзiную арганiзацыю пад эгiдай БСЖ. Калi іх усе злучыць, гэта будзе магутная грамадская сiла. Акрамя таго, у банку дзейнiчае цэнтралiзаваная прафсаюзная арганiзацыя. Яшчэ адзiн рух -- маладзёжны, БРСМ. Сёння актыў БРСМ "Беларусбанка" арганiзуе шматлікія мерапрыемствы сацыяльнага i iдэалагiчнага плану, шэфскiя канцэрты, конкурсы, спартакiяды.

-- Павышэнне квалiфiкацыi супрацоўнiкаў, грамадская, культурная, спартыўная работа з iмi -- гэта з'ява звычайная. А навошта, здавалася б, працаваць з дзецьмi работнiкаў?

-- Гэта, напэўна, адзiн са стымулаў, яны найлепей цэментуюць, яднаюць калектыў. У нас нямала здольных людзей. Не губляць жа таленты! Вось i правялi да 60-годдзя Вялікай Перамогі Рэспублiканскi фестываль дзіцячай мастацкай творчасці. Па-першае, гэта павышэнне прэстыжу ўстановы, дзе працуюць iх бацькi, па-другое, адраджэнне лепшых культурных традыцый Беларусi. Мы выявілі мноства цудоўных вакалістаў, танцораў, мастакоў. Пры адпаведнай падтрымцы  дзяржаўных структур яны могуць дасягнуць вельмi высокiх вынiкаў.

 Летась мы правялi Першы рэспублiканскi конкурс калектываў мастацкай самадзейнасцi банка -- i, шчыра кажучы, нават прафесiяналы, якiя ўваходзiлi ў журы, былi ўражаныя. Напрыклад, высветлiлася, што ўвесь бабруйскi фiлiял на чале з дырэктарам спявае ў хоры! Так кіраўнік аб'яднаў не вельмi дружны раней калектыў у адно цэлае. У вынiку пайшлi на лад справы, фiлiял пачаў працаваць актыўна i з прыбыткам... Некаторыя могуць падумаць, што справа ў матэрыяльным рэсурсе: у банка грошай многа, можна i самадзейнасць наладзiць. Аднак гэта не так. За грошы немагчыма набыць талент.

-- У  банку, я ведаю, моцная ветэранская арган i зацыя, i да Дня Незалежнасц i прайшоў шэраг святочных мерапрыемстваў з в i ншаваннем i ўшанаваннем ветэранаў...

-- Нашай ветэранскай арганiзацыi сёлета споўнiлася 10 гадоў. З нагоды свята прайшла юбілейная  канферэнцыя. У Мiнску ў арганiзацыю ўваходзяць каля 360 ветэранаў, i з кожным мы працуем пастаянна i адрасна, у адпаведнасцi з праграмай "Клопат". Абавязкова арганiзуем сустрэчы з маладымi супрацоўнiкамi, выпускнiкамi ВНУ; балазе ветэранам ёсць што расказаць. Напрыклад, адказны сакратар Рэспубліканскай ветэранскай арганiзацыi   банка Андрэй Сяргеевiч Каровiн, удзельнік Вялiкай Айчыннай вайны, напiсаў  кнiгу ўспамiнаў. Нядаўна ён, дарэчы, атрымаў  Падзяку ад Прэзiдэнта  -- што для нас вельмi прыемна. А ўвогуле мы ведаем кожнага са сваіх ветэранаў, за кожным замацаваны супрацоўнiкi дэпартамента, i нiводны з iх не пакiнуты сам-насам.

-- Здаецца, я разумею, чаму ААБ "Беларусбанк" прызнаны ў сталіцы  адной з лепшых устаноў па арганiзацыi iдэалагiчнай працы... Падзялiцеся сакрэтам: з чаго пачынаецца iдэ а логiя ў банку?

-- Я не разумею, хто гэта сёння сказаў, хто мае на гэта рацыю так гаварыць. Таму што  самае галоўнае – гэта любiць сваю працу. Вучыцца на здабытках i памылках мiнулага. I памятаць, што iдэалогiя -- гэта не штосьцi разавае, iмпульсiўнае, а аснова асноў, гонар i павага да сваiх традыцый, сваёй дзяржавы. Людзi, якiя працуюць у любой сферы, павiнны мець пэўную iдэю. Каб людзi гэта ведалi i разумелi, з iмi неабходна працаваць. Аднак дайсцi да кожнага паасобку, расказаць i растлумачыць яму ўсё -- вельмi складана. Таму i праводзяцца адзiныя днi iнфармавання: людзi ў калектывах павiнны ведаць, як яны спрацавалi, чаму атрымаўся менавiта такi вынiк, а не іншы, хто заслужыў падзяку, а хто -- спагнанне. Калi такой iнфармацыi няма, вакуум запоўнiцца iншымi звесткамi. Менавiта таму мы i выпускаем штотыдзень сваю газету "Наш банк сёння" тыражом 3000 асобнiкаў, яна прыходзiць у кожны фiлiял, аддзяленне  i служыць  выхаванню людзей. Адбываецца перабудова мыслення. Раней, напрыклад, не зважаючы, добра цi дрэнна ты працаваў, у нас паўсюль i заўжды грошы проста атрымлiвалi -- у выглядзе "палучкi". Сёння iншыя часы, увесь свет не атрымлiвае, а зарабляе. Каб змянiць псiхалогiю людзей, неабходна працаваць комплексна: весцi iдэалагiчную, iнфармацыйную, псiхалагiчную, працаахоўную, сацыяльную работу, пераквалiфiкацыю i навучанне персаналу... Усiм гэтым i займаецца наш дэпартамент.

Гутарыла Вiкторыя ЗАХАРАВА.

Если вы заметили неточность, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
/ / / "Прафесiяналы — наш асноýны капiтал", "Звязда" 12 июля 2005 г.