Услуги:

Операции по вкладам и счетам физических лиц

Обслуживание юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Прием платежей

Предоставление страховых услуг

Валютно-обменные операции

Операции с платежными карточками

Операции с ценными бумагами

Переводы

Операции с монетами

Операции с лотерейными билетами

Банковское хранение

Кредитные операции физических лиц

Операции с коммерческими чеками

Другие операции

Вернуться на страницу

Выберите интересующий Вас вклад и нажмите кнопку «Подробнее»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

Рекламная игра «Время отдыхать с БЕЛКАРТ»

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

«Беларусбанк» предлагает новые выпуски ИНТЕРНЕТ-ОБЛИГАЦИЙ!

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Кредит на рефинансирование «Удачное обновление»

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Карта рассрочки «Магнит» - притягательный набор преимуществ!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб «Карт-бланш» - карта выгодных путешествий!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб #настарт - следуй за выгодными онлайн-покупками!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Клуб «Бархат» - экономьте и приумножайте!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

Карточка Mastercard ОАО «АСБ Беларусбанк» дарит месяц подписки от MEGOGO!

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

КРЕДИТЫ НА ПРИОБРЕТЕНИЕ АВТОМОБИЛЕЙ

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

Комплексный банковский продукт «Свободный выбор»

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

КРЕДИТ на потребительские нужды без поручителей

  • Преимущества VIP-обслуживания

    Преимущества VIP-обслуживания

    Конфиденциальность, индивидуальный подход и высокий уровень удобства обслуживания

  • Премиальные карты

    Премиальные карты

    Карточки с уникальными возможностями для клиентов, которые часто путешествуют, ценят комфорт и высокий уровень сервиса

  • Доверительное управление

    Доверительное управление

    Доверительное управление - повышение доходности от размещения свободных денежных средств

  • Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные банковские сейфы

    Индивидуальные депозитные сейфы для хранения документов и ценностей - это один из самых безопасных и удобных для Вас способов хранения ценностей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Праздничная акция для юридических лиц и индивидуальных предпринимателей

Сервис проверки контрагентов

Сервис проверки контрагентов

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Новое предложение – специально для индивидуальных предпринимателей!

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Принимайте платежи по карточкам с помощью мобильного устройства

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Программа поддержки субъектов малого и среднего бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Комплексная поддержка бизнеса

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Услуги центра клиентской поддержки ОАО "АСБ Беларусбанк"

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Беларусбанк разбивает мифы об аккредитивах

Торговое финансирование

Торговое финансирование

  • Филиальная
    сеть
  • Интернет-
    банкинг
  • М-банкинг
  • Клиент-банк
    (WEB)
  • Онлайн заявки,
    путеводитель
    по услугам
  • 147

«Першачарговая задача «Беларусбанка» — садзейнiчанне развiццю бiзнэсу клiента», "Звязда" 29 октября 2005 г.

08.12.2005

Пра абслугоўванне клiентаў — юрыдычных асоб у ААБ «Беларусбанк» карэспандэнт «Звязды» гутарыць з намеснiкам старшынi праўлення банка Iванам КОЗЕЛАМ:

— Колькi ў ААБ «Беларусбанк» абслугоўваецца юрыдычных асоб?

— На сённяшнi дзень у ААБ «Беларусбанк» абслугоўваецца больш як 63,9 тыс. юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Пры гэтым назiраецца ўстойлiвая тэндэнцыя росту клiенцкай базы банка: за 2004 год прырост склаў 7,8 тыс. клiентаў, за 9 месяцаў гэтага iх колькасць вырасла на 4,9 тыс.

Самай вялiкай групай клiентаў з’яўляюцца iндывiдуальныя прадпрымальнiкi — iх налiчваецца 33,3 тыс. (52 працэнты клiенцкай базы). Прадпрыемствы дзяржаўнай i недзяржаўнай формы ўласнасцi складаюць 12,1 тыс. клiентаў (19 працэнтаў), грамадскiя арганiзацыi — 12,8 тыс. (20 працэнтаў), органы дзяржаўнага кiравання i бюджэтныя арганiзацыi — 5,5 тыс. (8,6 працэнта).

— Назавiце, калi ласка, найбольш буйныя беларускiя прадпрыемствы, якiя з’яўляюцца клiентамi вашага банка?

— Клiентамi банка з’яўляюцца буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы рэспублiкi, прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, вытворцы тавараў народнага спажывання, страхавыя кампанii, гандлёвыя арганiзацыi. Сярод iх такiя лiдары беларускай эканомiкi, як РУП «ВА «Беларуськалiй», ВА «Мiнскi трактарны завод», ААТ «Белшына», аб’яднанне «Беларуская чыгунка», ААТ «Скiдальскi цукровы камбiнат», ААТ «Жабiнкаўскi цукровы завод», ААТ «Гарадзейскi цукровы камбiнат», РУП «Белтэлекам», РУП «Белпошта», РУП «Беларускi металургiчны завод», БРУСП «Белдзяржстрах», РУП «Мiнскi аўтамабiльны завод» i iнш.

— Банк выкарыстоўвае персанальных менеджараў для работы з буйнымi прадпрыемства-мi. Што гэта дае?

— Для эфектыўнай работы з клiентамi патрабуецца пастаяннае ўдасканаленне сiстэмы iх абслугоўвання. Асаблiвай увагi патрабуе абслугоўванне карпаратыўных (прыярытэтных) клiентаў. Першачарговая задача банка ў дадзеным напрамку — садзейнiчанне развiццю бiзнэсу клiента праз аказанне яму банкаўскiх паслуг. Вырашэнне гэтай задачы банк бачыць у стварэннi i ўдасканаленнi iнстытута персанальнага менеджменту.

У банку распрацаваны ўнутраны дакумент (Рэкамендацыi па арганiзацыi работы з карпаратыўнымi клiентамi), якi вызначае крытэрыi класiфiкацыi i працэдуру аднясення клiентаў да разраду карпаратыўных, сiстэму iх абслугоўвання персанальнымi менеджарамi i клiентаарыентаванымi службамi банка. На аснове аналiзу клiенцкай базы ў ААБ «Беларусбанк» вызначаны карпаратыўныя клiенты 1, 2 i 3 класаў i VIP-клiенты. У лiк карпаратыўных уключана 77 клiентаў, VIP-клiентаў налiчваецца 65.

Асноўнай задачай персанальных менеджараў, замацаваных за карпаратыўнымi клiентамi, з’яўляецца цэнтралiзаванае абслугоўванне клiента, каардынацыя работы банка па аказанню ўсiх паслуг, развiццё i прапанаванне карпаратыўным клiентам аптымальных, з пункту гледжання кошту i эфектыўнасцi для клiента i банка, банкаўскiх паслуг, шляхоў аптымiзацыi грашовых патокаў клiента (ад садзейнiчання ў кiраваннi актывамi прадпрыемства да садзейнiчання ў распрацоўцы i рэалiзацыi iнвестыцыйных праграм клiента). Пры гэтым персанальны менеджар павiнен выступаць не толькi як кантактная асоба ў адносiнах памiж клiентам i банкам, але i быць бiзнэс-кансультантам клiента па фiнансавых пытаннях. Персанальныя менеджары нацэлены на ўсебаковае вывучэнне бiзнэсу клiентаў, што дазволiць банку забяспечыць iндывiдуальны сэрвiс для буйнейшых прадпрыемстваў.

— Якiя новыя формы абслугоўвання юрыдычных асоб укараняюцца апошнiм часам у сферы знешнеэканамiчнай дзейнасцi клiентаў?

— Адзiн з прыярытэтных i актыўна развiваемых накiрункаў дзейнасцi банка ў сферы знешнегандлёвых аперацый клiентаў — выкарыстанне iнструментаў гандлёвага фiнансавання знешнегандлёвых здзелак за кошт сродкаў замежных крэдытных лiнiй, якiя дадзены ААБ «Беларусбанк» замежнымi фiнансавымi iнстытутамi, г. зн. фiнансаванне паставак па iмпарту за кошт сродкаў замежных банкаў.

Найбольш часта выкарыстоўваемымi iнструментамi гандлёвага фiнансавання з’яўляюцца акрэдытывы з растэрмiноўкай плацяжу, дыскантаваннем i постфiнансаваннем. У параўнаннi з банкаўскiм крэдытаваннем гандлёвае фiнансаванне адрознiваецца больш нiзкiм коштам для клiента, мiнiмiзацыяй рызык, а таксама збалансаванасцю iнтарэсаў гандлёвых партнёраў.

Агульны аб’ём крэдытных лiнiй буйнейшых сусветных банкаў для правядзення дакументарных i гарантыйных аперацый без пакрыцця павялiчыўся ў 1,5 раза ў параўнаннi з пачаткам 2005 года. Пры гэтым аб’ём прыцягнутых сродкаў замежных банкаў у форме гандлёвага фiнансавання па дакументарных акрэдытывах за 9 месяцаў сёлета ў 2,4 раза большы, чым было за аналагiчны перыяд мiнулага года.

— Цi мае ААБ «Беларусбанк» прынцыпова больш выгадныя, у параўнаннi з iншымi банкамi, прапановы юрыдычным асобам у сферы крэдытавання, лiзiнгавых аперацый?

— З’яўляючыся банкам, у якiм абслугоўваюцца буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы краiны, «Беларусбанк» праводзiць палiтыку пастаяннага знiжэння ставак па крэдытах з мэтай павышэння iх даступнасцi для юрыдычных асоб. Канешне, пры ўстанаўленнi працэнтных ставак улiчваецца шырокi спектр дэталяў: ад эфектыўнасцi крэдытуемага праекта да яго сацыяльнай значнасцi. Прымаючы ўдзел у крэдытаваннi прыярытэтных дзяржаўных праграм у максiмальных аб’ёмах у параўнаннi з iншымi банкамi, наш банк уносiць такiм чынам свой уклад у планамернае развiццё эканомiкi. З улiкам вышэйсказанага можна сцвярджаць, што крэдытная палiтыка банка максiмальна сацыяльна арыентаваная.

— Як справы з «зарплатным праектам» — укараненнем на прадпрыемствах выплаты заработнай платы з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых карт?

— Больш як 10 тыс. прадпрыемстваў i арганiзацый знаходзяцца ў банку на абслугоўваннi па выдачы заработнай платы з выкарыстаннем банкаўскiх пластыкавых карт. Гэта ВА «Мiнскi трактарны завод», ВРУП «Мiнскi аўтамабiльны завод», ЗАТ «Атлант», ААТ «Мiнскi падшыпнiкавы завод», ААТ «Гарызонт», ВА «Беларуськалiй», СП ААТ «Брэстгазаапарат», ВА «Нафтан», РУП ВА «Палiмiр», ААТ «Мiнскi прыборабудаўнiчы завод», ААТ «Мазырскi НПЗ» i iнш.

ААБ «Беларусбанк» прапаноўвае клiентам банкаўскiя пластыкавыя карты мiжнародных плацежных сiстэм MasterCard International, VISA International i ўнутранай сiстэмы БелКарт. У цяперашнi час ААБ «Беларусбанк» эмiтавана 1591 тыс. карт, у тым лiку 1559 тыс. — «зарплатных» карт.

Таксама з мая гэтага года ААБ «Беларусбанк» пачаў эмiтаваць спецыяльныя карты для пенсiянераў, на якiя залiчваецца заработная плата i пенсiя. Галоўная перавага гэтых карт — павышаны працэнт, налiчваемы на астатак грашовых сродкаў на карт-рахунку, якi роўны працэнтнай стаўцы па ўкладу «Пенсiйны». Зараз такiх карт выдадзена 4651.

— У вашым банку выкарыстоўваецца сiстэма «Клiент—Банк», якая дазваляе працаваць з банкам у рэжыме аддаленага доступу. Як даўно была ўведзена гэта сiстэма, якiя яе перавагi, якую папулярнасць яна мае ў клiентаў?

— Электронная плацежная сiстэма «Клiент—Банк» пачала ўкараняцца ў сярэдзiне 1990-х гадоў, аднак масавае распаўсюджванне яна атрымала толькi ў 2004—2005 гадах, што звязана са значным пашырэннем магчымасцяў гэтага прадукту. Усяго на сённяшнi дзень з дапамогай аддаленага доступу абслугоўваюцца больш за 2,4 тыс. клiентаў банка.

Сiстэма «Клiент—Банк» палягчае i паскарае зносiны клiента i банка, дазваляе клiентам адмовiцца ад папяровых дакументаў. Сiстэма дазваляе аператыўна працаваць з банкам, не выходзячы з офiса: перадаваць плацежныя iнструкцыi, атрымлiваць выпiскi аб стане рахункаў клiента, а таксама аператыўную iнфармацыю на працягу дня аб бягучым стане рахункаў, iнфармацыю аб картатэцы плацяжоў, курсах валют. Сiстэма дазваляе мець доступ да даведачнай iнфармацыi, прадстаўляць у банк розныя заяўкi на правядзенне банкаўскiх аперацый, iмпартаваць i экспартаваць дакументы са знешнiх праграм i шмат iншага.

Прымяненне сiстэмы «Клiент—Банк» павялiчвае хуткасць апрацоўкi дакументаў. Так, заяўка на атрыманне iнфармацыi, якая паступае на працягу працоўнага дня банка, задавальняецца неадкладна. Запыт, адпраўлены ў банк пасля заканчэння працоўнага дня, фiксуецца, i вынiк пера- даецца клiенту ў пачатку наступнага працоўнага дня.

— Якiя яшчэ прагрэсiўныя формы абслугоўвання клiентаў — юрыдычных асоб былi ўкаранёны ў ААБ «Беларусбанк» апошнiм часам?

— Спецыяльна для клiентаў, якiя не маюць неабходных апаратна-тэхнiчных сродкаў (персанальны камп’ютар, прынтар, мадэм, тэлефонная лiнiя сувязi i г. д.) для ўкаранення стандартнай сiстэмы «Клiент—Банк» у сваiм офiсе, банкам распрацавана iнавацыйная тэхналогiя — мультыкарыстальнiцкае працоўнае месца сiстэмы «Клiент—Банк», што дазваляе ажыццяўляць увесь комплекс аперацый стандартнай сiстэмы «Клiент—Банк» без фiнансавых затрат на абсталяванне працоўнага месца. Банк усталёўвае мультыкарыстальнiцкiя працоўныя месцы сiстэмы «Клiент—Банк» на тэрыторыi ўстаноў банка i забяспечвае клiентаў усiмi неабходнымi тэхнiчнымi i iнфармацыйнымi сродкамi для фармiравання i правядзення электронных плацяжоў (камп’ютар, прынтар i г. д.).

Сёлета з мэтай павелiчэння спектра паслуг, якiя банк прадстаўляе клiентам — юрыдычным асобам, арганiзавана супрацоўнiцтва ААБ «Беларусбанк» са страхавымi арганiзацыямi па выкананню банкам функцый страхавога агента. Найбольш шчыльна ў гэтай сферы мы супрацоўнiчаем з БРУСП «Белдзяржстрах». У лютым гэтага года з кампанiяй заключаны дагавор даручэння аб ажыццяўленнi банкам пасрэднiцкай дзейнасцi па заключэннi дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў (юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў). Аб запатрабаванасцi дадзенай паслугi клiентамi сведчыць той факт, што з моманту пачатку аказання банкам пасрэднiцкiх паслуг па абавязковаму страхаванню грамадзянскай адказнасцi (красавiк 2005 года) колькасць выдадзеных страхавых полiсаў склала больш за 3 тыс.

ААБ «Беларусбанк» i БРУСП «Белдзяржстрах» развiваюць супрацоўнiцтва i па iншых накiрунках: у чацвёртым квартале гэтага года плануецца прыступiць да рэалiзацыi праз установы банка страхавых полiсаў «Зялёная карта», вядзецца падрыхтоўчая работа па распрацоўцы сiстэмы продажу страхавых полiсаў «АўтаКАСАА».

— Якiя новаўвядзеннi ў сферы абслугоўвання юрыдычных асоб плануюцца ў блiжэйшай будучынi?

— У блiжэйшай будучынi банк плануе пашырыць практыку кантакарэнтнага i овердрафтнага крэдытавання для сваiх найбольш фiнансава ўстойлiвых клiентаў, а таксама паслядоўна праводзiць работу па фiнансавай падтрымцы развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу ў сферы вытворчасцi, у тым лiку праз крэдытаванне, захаванне прыярытэтных i льготных тарыфаў для прадпрымальнiкаў.

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Если вы заметили неточность, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
/ / / «Першачарговая задача «Беларусбанка» — садзейнiчанне развiцц...