Новости банка и пресс-релизы
15.03.2016

З нагоды Года культуры ў «Беларусбанку» распрацавалі маштабны план мерапрыемстваў (прэс-рэліз)

З нагоды Года культуры ў «Беларусбанку» распрацавалі маштабны план мерапрыемстваў, які закранае ўсе сферы дзейнасці – культура вытворчасці, культура сямейных адносін і быту, мастацкая культура. Ён прадугледжвае ўдзел як у агульнадзяржаўных праектах і акцыях, так і ўнутрыбанкаўскіх.

Да прыкладу, прадугледжваецца ўдзел у рэалізацыі культурных праектаў грамадскіх аб’яднанняў – рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі – 2016» і рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны».

Значная ўвага будзе нададзена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаных са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі. Плануецца таксама ўдзел і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных знакамітым асобам беларускай культуры – юбілярам 2016 года, у тым ліку 140-годдзю Цёткі, 125-годдзю Максіма Багдановіча, 120-годдзю  Кандрата Крапівы, 95-годдзю  Івана Мележа і Івана Шамякіна, 75-годдзю Уладзіміра Мулявіна.

Разам з тым, будзе ладзіцца рэспубліканскі літаратурна-паэтычны конкурс «Банкаўская Ліра», рэспубліканскі фестываль харавых калектываў ААТ «ААБ Беларусбанк» «Пяе душа», фотаконкурс «Беларусбанк у Год культуры». Знойдзе працяг конкурс відэаролікаў «Час ідэй», знятых на камеру мабільнага тэлефона. У планах – шматлікія творчыя сустрэчы з заслужанымі дзеячамi культуры, калектывамі і індывідуальнымі выканаўцамі, пiсьменнiкамi i iнш., а таксама падтрымка творчых ініцыятыў.

У банку лічаць, што ўсе мерапрыемствы будуць спрыяць аб'яднанню інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства, захаванню і развіццю гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванню ў супрацоўнікаў павагі да мінуўшчыны і любові да Айчыны.

Хотите всегда быть в курсе последних новостей? Подпишитесь!