На працягу 2011 года Беларусбанкам праводзілася
актыўная работа па
паляпшэнні якасці прадастаўляемых
паслуг з
выкарыстаннем картак, пашырэнні
сервісаў для трымальнікаў
банкаўскіх пластыкавых
картак.
Пералік фінансавых аперацый, даступных у інфакіёсках, папоўніўся наступнымі плацяжамі і паслугамі:
- папаўненне гульнёвых
рахункаў Рэспубліканскага букмекерскага клубу «Олимп»;
- аплаты паслуг сеткі салонаў «НА СВЯЗИ»;
- папаўненне балансу асабовых рахункаў інфармацыйна-даведачнай
сістэмы «Моя школа»;
- аплаты паслуг інтэрнэт-правайдэра ТАА «Кьюлайн» і ТАА «Объединенные сети»;
- уводу даных па
ўліку халоднай і
гарачай вады УЖКГ у рэжыме рэальнага часу (паслуга даступна ў
інфакіёсках г. Мінска);
- папаўненне балансаў SIM-карт
«ГудЛайн» у беларускіх рублях (SIM-карта «ГудЛайн» - гэта турыстычная сім-карта, па якой
абанентам мабільнай сувязі прадастаўляюцца паслугі роўмінгу за мяжой),
- прыёму дабрачынных ахвяраванняў «Здароўе ў XXI стагоддзе» для аказання бязвыплатнай
спонсарскай дапамогі дзіцячым дамам, дамам дзіцяці, установам адукацыі, установам
аховы здароўя, установам працы і сацыяльнай абароны, спартыўна-рэабілітацыйным установам
у Рэспубліцы Беларусь;
- рэалізавана магчымасць ажыццяўлення плацяжоў наяўнымі ў інфакіёсках на
карысць мабільнага аператара Life;
- уведзены плацяжы па куплі білетаў на міжнародныя аўтобусныя зносіны ў
інфакіёсках г. Пінска, г. Маладзечна, г. Магілёва, г. Брэста, г. Баранавічы, г.
Салігорска, г. Барысава, г. Оршы, г. Наваполацка, г. Бабруйска, г. Гродна, г.
Слуцка, г. Гомеля.
Функцыянальнасць паслугі SMS-банкінг пашырана
новымі магчымасцямі:
- аплата паслуг інтэрнэт-правайдараў ТАА "Объединенные сети" і ТАА
"Кьюлайн";
- дабрачынныя плацяжы «Здароўе ў XXI стагоддзе»;
- папаўненне балансаў гульнёвых рахункаў Рэспубліканскага букмекерскага клубу «Олимп».
За 2011 год 140 арганізацый
гандлю (сервісу) было прыцягнута да
праграм прадастаўлення
скідак. Усяго па
стане на 01.01.2012 скідкі пры
разліку за тавары і
паслугі з выкарыстаннем
пластыкавых картак
прадастаўляюць 342 арганізацыі.



