Развіццё рознічнага бізнесу для ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца адным з прыярытэтных стратэгічных накірункаў. Галоўная яго задача - прадастаўленне насельніцтву паслуг у адпаведнасці з яго запатрабаваннямі, якія дапамагаюць яму вырашаць паўсядзённыя задачы і, разам з тым, даюць магчымасць рэалізаваць свае праекты.
Паспяховаму развіццю рознічнага бізнесу і павышэнню іміджу Беларусбанка садзейнічае ўкараненне новых тэхналогій, удасканальванне ўзроўню прадастаўляемых паслуг, пашырэнне тэрытарыяльнай сеткі, аптымізацыя рэжымаў працы структурных падраздзяленняў, удасканальванне якасці продажу прадуктаў і паслуг, якія забяспечваюць сервіс на высокім узроўні. Банк нязменна будуе свае адносіны з кліентамі на аснове прынцыпаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва, разумення і ўліку іх запатрабаванняў.
Беларусбанк прапануе кліентам разнастайныя схемы для аптымальнага ўкладання грашовых сродкаў ва ўклады, якія адрозніваюцца сродкамі прыцягнення, умовамі захавання і вяртання сродкаў, налічэння і выплаты даходаў.
Да ўвагі фізічных асоб, якія атрымліваюць грашовыя сродкі з-за мяжы! У сувязі з выхадам пастановы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.09.2011 №10 "Аб унясенні змяненняў у інструкцыю аб парадку рэгістрацыі, уліку, атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі" з 11.10.2011г. змянілася парогавая сума атрымліваемых грашовых сродкаў у замежнай валюце ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая падлягае рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці. Замест раней дазволеных звыш 100 базавых велічыняў, заканадаўствам зацверджана парогавая велічыня звыш 500 базавых велічыняў.



