Для павышэння прэстыжу арганізацыі ў вачах дзелавых партнёраў і ўстанаўлення якасна новага ўзроўню дыялогу з супрацоўнікамі арганізацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» прапаноўвае карпаратыўныя пластыкавыя карткі, прызначаныя для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Карпаратыўныя пластыкавыя карткі - гэта:
- - Безнаяўная сістэма выдачы камандзіровачных і прадстаўніцкіх расходаў
- - Штомесячная выпіска па карт-рахунку - для кантролю над мэтавым выкарыстаннем грашовых сродкаў
- - Устанаўленне лімітаў - для абмежавання расходвання работнікамі грашовых сродкаў з карт-рахунку
- - Бясплатнае правядзенне безнаяўных плацяжоў
- - Зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах і аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама банкаматах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, ААТ «БПБ-Ашчадбанк», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» - без камісіі.
Карпаратыўныя карткі MasterCard Business, Maestro і БелКарт-М, якія выпускае банк, з'яўляюцца сучасным і зручным плацежным інструментам для кантролю і ўпарадкавання як расходаў, звязаных з гаспадарчай дзейнасцю, так і камандзіровачных расходаў кампаній, і які ў значнай ступені садзейнічае зніжэнню нагрузкі на бухгалтэрыю.
ААТ«ААБ Беларусбанк» прапануе міжнародныя карпаратыўныя карткі MasterCard Business і Maestro, карт-рахунак да якіх можа быць адкрыты ў адной з наступных валют: долары ЗША, еўра або беларускія рублі.
Арганізацыі, работнікі каторых не выязджаюць за мяжу, могуць аформіць ў ААТ «ААБ Беларусбанк» карпаратыўныя карткі Maestro і БелКарт-М, прызначаныя для выкарыстання толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з карт-рахункам у беларускіх рублях.
Каб адкрыць карт-рахунак юрыдычнай асобе (індывідуальнаму прадпрымальніку), не абавязкова мець разліковы рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк».
Аформіць карпаратыўную картку можна ў любым філіяле, цэнтры банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк».



