Зеленый номер

Інкасацыя


Абапіраючыся на шматгадовы вопыт банкаўскай дзейнасці і валодаючы самай разгалінаванай у Рэспубліцы Беларусь сеткай службы інкасацыі, якая абслугоўвае больш за 6000 аб'ектаў інкасацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны, ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе сваім кліентам шырокі спектр паслуг па інкасацыі і перавозу грашовай наяўнасці, валютных і іншых каштоўнасцей.

- Аказанне паслуг па інкасацыі рублёвай і валютнай гандлёвай выручкі ў зручны для вас час дазволіць з максімальнай захаванасцю і аператыўнасцю размясціць грашовую наяўнасць з кас вашых магазінаў і служб сервісу на ўказаныя вамі разліковыя рахункі.

- Перавозка каштоўнасцей паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі і іх падведамаснымі падраздзяленнямі розных форм уласнасці - для вас гэта рашэнне ўсіх праблем, звязаных з бяспечнай транспарціроўкай каштоўнасцей паміж вашымі падраздзяленнямі.

- Дастаўка грашовай наяўнасці для выплаты заработнай платы па заяўцы кліента гарантуе бяспеку і своечасовасць паступленняў грошай у касы любых прадпрыемстваў па ўсёй тэрыторыі краіны - ад сельскіх школ да гігантаў індустрыі.

- Унікальная паслуга, аказваемая толькі ААТ «ААБ Беларусбанк», - размен банкнот беларускіх рублёў буйнога наміналу на банкноты дробнага наміналу з дастаўкай грашовай наяўнасці па заяўцы кліента - вырашыць праблему наяўнасці разменнай купюры ў касіраў прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.

- Іншыя паслугі па інкасацыі.

Узнагароджванні па дадзеных паслугах вызначаюцца самастойна ўстановамі банка.

Аказанне вышэйназваных паслуг ажыццяўляецца на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дагавораў на інкасацыйнае абслугоўванне, якія заключаюцца паміж банкам і кліентам.

 

 
RATING ALL.BY