У цяперашні час Беларусбанк займае вядучыя пазіцыі на рынку абслугоўвання карпаратыўных кліентаў. Кліенцкая база Беларусбанка складае больш за 90 тысяч суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь. Сярод іх больш за 100 вядучых прадпрыемстваў нафтахімічнага і паліўна-энергетычнага комплексу, прадпрыемстваў прамысловасці, муніцыпальных прадпрыемстваў. Усе яны карыстаюцца паслугамі банка ў галіне крэдытавання, суправаджэння і фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў, мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення, размяшчэння свабодных грашовых сродкаў, валютна-абменных аперацый.
У рабоце з карпаратыўнымі кліентамі Беларусбанк імкнецца да ўстанаўлення доўгатэрміновых партнёрскіх адносін, адаптуючы ўвесь спектр банкаўскіх прадуктаў і паслуг да патрэбаў кліентаў. Пры гэтым улічваюцца іх індывідуальныя запыты, ствараюцца ўмовы, якія максімальна спрыяюць павышэнню эфектыўнасці работы і ўмацаванню як уласнай базы, так і эканамічнага патэнцыялу краіны ў цэлым.



