Камітэты пры Наглядальным савеце

Згодна з п.13 Інструкцыі аб арганізацыі карпаратыўнага кіравання банкам, адкрытым акцыянерным таварыствам «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30.10.2012 №557, наглядальным саветам з ліку яго членаў і работнікаў банка ствараюцца аўдытарскі камітэт і камітэт па рызыках, якія ўзначальваюцца незалежнымі дырэктарамі, а таксама могуць стварацца іншыя камітэты для папярэдняга разгляду найбольш важных пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі наглядальнага савета.

У банках, аднесеных да ліку сістэмна значных у адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнага банка, наглядальным саветам з ліку яго членаў і работнікаў банка ствараецца камітэт па ўзнагароджаннях, які ўзначальваецца незалежным дырэктарам.

На сённяшні дзень пры Наглядальным савеце ААТ «ААБ Беларусбанк» функцыянуе 5 камітэтаў:

  1. Аўдытарскі камітэт
  2. Камітэт па рызыках
  3. Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях
  4. Камітэт па стратэгіі
  5. Камітэт па лічбавай трансфармацыі.

У 2023 годзе камітэтамі пры Наглядальным савеце была праведзена наступная колькасць пасяджэнняў:

  • Аўдытарскі камітэт – 15 пасяджэнняў,
  • Камітэт па рызыках – 24 пасяджэнні,
  • Камітэт па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях –18 пасяджэнняў,
  • Камітэт па стратэгіі – 11 пасяджэнняў,
  • Камітэт па лічбавай трансфармацыі – 14 пасяджэнняў.

Таксама праведзены:

  • 4 сумесныя пасяджэнні Аўдытарскага камітэта і Камітэта па рызыках;
  • 3 сумесныя пасяджэнні Аўдытарскага камітэта і Камітэта па кадравых прызначэннях і ўзнагароджаннях;
  • 1 сумеснае пасяджэнне Аўдытарскага камітэта і Камітэта па лічбавай трансфармацыі;
  • 2 сумесныя пасяджэнні Камітэта па лічбавай трансфармацыі і Камітэта па стратэгіі;
  • 2 сумесныя пасяджэнні Камітэта па рызыках і Камітэта па лічбавай трансфармацыі.