Дабраахвотнае комплекснае страхаванне маёмасці і грамадзянскай адказнасці яе карыстальнікаў

9

Дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў аб’ядноўвае ў сабе тры віды страхавання ў адным:

  • кватэры;
  • хатняй маёмасці;
  • грамадзянскай адказнасці ўладальніка кватэры.

Страхавальнікамі з’яўляюцца дзеяздольныя фізічныя асобы ва ўзросце ад 18 гадоў (уключна), у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія заключылі дагавор страхавання.

Дагавор страхавання заключаецца на карысць асобы (Выгаданабытчыка), якая мае заснаваны на заканадаўстве або дагаворы інтарэс у захаванні маёмасці, прынятай на страхаванне. Па рызыцы наступлення грамадзянскай адказнасці Выгаданабытчыкам з’яўляецца пацярпелы.

Умовы страхавання

Дагавор страхавання заключаецца:

  • на падставе вуснай заявы;
  • страхавая прэмія залежыць ад выбранай страхавой сумы і можа быць выплачана адзінаразова або ў растэрміноўку (у залежнасці ад страхавой сумы);
  • дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Беларусі;
  • тэрмін страхавання — 1 год.

Варыянты страхавой сумы і страхавой прэміі па дагаворы страхавання:

Памер страхавой сумы, бел. руб.

Памер страхавой прэміі, бел. руб.

4 000,00

24,00

6 000,00

36,00

8 000,00

48,00

10 000,00

60,00

12 000,00

72,00

16 000,00

96,00

20 000,00

120,00

25 000,00

150,00

30 000,00

180,00

40 000,00

240,00

50 000,00

300,00

Памеры частак страхавой прэміі пры выплаце страхавой прэміі ў растэрміноўку

Страхавая сума, бел. руб.

Страхавая прэмія па дагаворы

страхавання, бел. руб.

Першая і наступныя часткі страхавой прэміі пры выплаце ў растэрміноўку, бел. руб.

у два тэрміны

штоквартальна

штомесячна

8 000,00

48,00

24,00

-

-

10 000,00

60,00

30,00

-

-

12 000,00

72,00

36,00

18,00

-

16 000,00

96,00

48,00

24,00

-

20 000,00

120,00

60,00

30,00

-

25 000,00

150,00

75,00

37,50

-

30 000,00

180,00

90.00

45,00

-

40 000,00

240.00

120,00

60,00

20,00

50 000,00

300,00

150,00

75,00

25,00

Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка

Звярніцеся ў зручную для Вас установу банка*, у якой будзе афармляцца дагавор страхавання

*Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».

Парадак ажыццяўлення страхавога забеспячэння

Для вырашэння пытання аб прызнанні заяўленага выпадку страхавым і выплаце страхавога забеспячэння страхавальнік (выгаданабытчык) звяртаюцца ў Белдзяржстрах. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-92 або наведаць афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.

Страхуемая маёмасць

Прымаецца на страхаванне наступная маёмасць:

  • жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных жылых дамах, у тым ліку падсобныя памяшканні ў кватэры і вонкавыя пляцоўкі, якія адносяцца да кватэры (балконы, лоджыі, тэрасы і да т.п.): канструктыўныя элементы і элементы апрацоўкі, устаноўленае абсталяванне ўнутры жылых і падсобных памяшканняў (кватэры), а таксама вонкавых пляцовак, якія адносяцца да кватэры (далей – кватэры); жылыя памяшканні (пакоі) у інтэрнатах, выдзеленыя для карыстання адной сям’і;
  • хатняя маёмасць – прадметы (рэчы) хатняй абстаноўкі, ужытку, гаспадаркі, побыту і спажывання, якія знаходзяцца:
    • у жылых і падсобных памяшканнях кватэры, на вонкавых пляцоўках, якія адносяцца да кватэры;
    • у дапаможных памяшканнях індывідуальнага карыстання (падвалах і да т. п.) шматкватэрнага жылога дома, прызначаных для карыстання адной сям’і, пры ўмове, што маёмасць па прыналежнасці, гаспадарчым прызначэнні, выкарыстанні і ўмовах захоўвання можа там знаходзіцца;
    • у жылых памяшканнях (пакоях) інтэрнатаў, выдзеленых для карыстання адной сям’і.
  • у складзе хатняй маёмасці прымаецца таксама на страхаванне маёмасць, якая складаецца з некалькіх складнікаў, элементы якога ўстаноўлены ўнутры і звонку кватэры - сістэмы спадарожнікавага тэлебачання, відэаназірання, кандыцыянавання, дамафоны (відэадамафоны) і да т. п.

Страхавы выпадак

Страхавым выпадкам з’яўляецца:

  • страта (гібель) або пашкоджанне застрахаванай маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў, неправамерных дзеянняў трэціх асоб, якая цягне абавязак Страхоўшчыка здзейсніць выплату страхавога пакрыцця Страхавальніку (Выгаданабытчыку);
  • факт прычынення страхавальнікам (адказнай асобай) у выніку дзеяння або бяздзеяння шкоды маёмасці пацярпелых у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады і іншых вадкасцей з жылых, падсобных памяшканняў, якія знаходзяцца ў карыстанні Страхавальніка (адказнай асобы), а таксама з дапаможных памяшканняў, пры выкарыстанні ў адпаведнасці з іх прызначэннем, рамонту, перабудовы, перапланіроўкі, пераабсталявання кватэры, аварыі (раптоўнага пашкоджання, выхаду са строю, паломкі) ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак або іншага інжынернага абсталявання гэтых памяшканняў, а таксама заліцця, непасрэдна звязанага з выкарыстаннем такіх сістэм, сетак або абсталявання, якая пацягнула за сабой прад’яўленне абгрунтаваных патрабаванняў страхавальніку (адказнай асобе) аб кампенсацыі прычыненай шкоды.

Скідка ў рамках Клубаў банка

Для ўдзельнікаў Клуба «Аксаміт», Клуба «Карт-бланш», Клуба #настартКлуба «Шчодры»Клуба «Лэдзі», Клуба «Персона»  дагавор страхавання афармляецца са скідкай 15%. Сума страхавога забеспячэння, па выбары Удзельнікаў,  складае 4 000,00; 6 000,00; 8 000,00; 10 000,00; 12 000,00, 16 000,00; 20 000,00; 25 000,00; 30 000,00; 40 000,00 і 50 000,00  бел. руб. 

Страхавыя паслугі ў рамках добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў аказвае Беларусбанк на падставе дагавору даручэння ад 13.10.2011 № 151-1770 ад імя БРУСП «Белдзяржстрах»