Выпіска са Зборніка ўзнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»

Найменне аперацыі

Памер узнагароджання

Міжнародныя банкаўскія пераводы ў замежнай валюце (праз карэспандэнцкія рахункі, адкрытыя ў замежных банках): [1]

 

у АКВ [2] 

15 долараў ЗША

у СКВ (расходы за кошт адпраўніка) 2, [3] 

16 долараў ЗША

у СКВ (расходы банка і іншых банкаў за кошт бенефіцыяра); [4]

у СКВ (расходы банка за кошт адпраўніка, расходы іншых банкаў за кошт бенефіцыяра) 2

14 долараў ЗША

за кошт плацельшчыка з гарантаваным атрыманнем бенефіцыярам поўнай сумы пераводу для плацяжоў у доларах ЗША 2

35 долараў ЗША

Адмена плацежнага даручэння, змяненне ўмоў плацяжу: [5]

 

у АКВ

20 долараў ЗША

у СКВ

50 долараў ЗША

Афармленне плацежнага даручэння на міжнародны перавод па вуснай або пісьмовай заяве кліента

8,00 бел. руб. (з ПДВ)

Выкананне запыту кліента аб правядзенні расследавання па ўваходных плацяжах:

- пасля залічэння на рахунак

- пасля заканчэння 60 каляндарных дзён з моманту залічэння плацяжу на карэспандэнцкі рахунак банка

60 долараў ЗША

80 долараў ЗША

Пацвярджэнне даты крэдытавання рахунку бенефіцыяра па выходных плацяжах:

 

у АКВ

15 долараў ЗША

у СКВ

50 долараў ЗША

Адмена плацежнага даручэння, змяненне ўмоў плацяжу, пацвярджэнне даты крэдытавання рахунку бенефіцыяра па выходных плацяжах пасля заканчэння 60 каляндарных дзён з моманту іх выканання

80 долараў ЗША

Залічэнне грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі фізічных асоб, а таксама выдача грашовых сродкаў без адкрыцця рахунку:[6] 

 

у беларускіх рублях

3 % ад сумы

у замежнай валюце

1 % ад сумы

за здадзеную сельгаспрадукцыю

0,5 % ад сумы

ад арганізацый забудоўшчыкаў, а таксама забудоўшчыкаў - юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, якія заключылі дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва з дольшчыкамі ў беларускіх рублях

0,2 % ад сумы

Выплата сум утрыманняў па выканаўчых дакументах з пенсiй пенсіянераў Міністэрства абароны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якія паступілі на ўкладныя (дэпазітныя), бягучыя (разліковыя) рахункі атрымальнікаў [7]

1 % ад сумы

Падпункт выключаны

 

Падпункт выключаны

 

Адпраўленне і выплата грашовых пераводаў у сістэме BLIZKO праз касу ў пунктах абслугоўвання кліентаў па сістэме BLIZKO

2,00 бел. руб. за адну паслугу па адпраўленні (выплаце)

[1] У выпадку, калі пры вяртанні міжнароднага банкаўскага пераводу банкам-карэспандэнтам да факта вяртання спаганяецца дадатковае ўзнагароджанне з-за няправільна прадстаўленых кліентам рэквізітаў плацежнага даручэння, то дадзенае ўзнагароджанне ўтрымліваецца з сумы вяртання.

[2] Узнагароджанне ўтрымліваецца з рахунку (за кошт) кліента.

[3] Пры ажыццяўленні пераводаў у доларах ЗША банкамі ЗША можа спаганяцца дадатковае ўзнагароджанне з сумы пераводу.

[4] Узнагароджанне ўтрымліваецца з сумы пераводу.

У выпадку немагчымасці ўтрымання ўзнагароджання плацежнае даручэнне на перавод вяртаецца кліенту без выканання.

[5] Узнагароджанне спаганяецца ў тым выпадку, калі да моманту атрымання змяненняў або адмены плацежнага даручэння банкам выканана першапачатковае плацежнае даручэнне.

[6] Узнагароджанне спаганяецца, калі дагавор на адпаведны від пералічэння паміж банкам і плацельшчыкам не заключаны.

Узнагароджанне не прымяняецца пры залічэнні:

на рахунак грашовых сродкаў у беларускіх рублях, крыніцай якіх з'яўляюцца крэдыты ААТ «ААБ Беларусбанк»;

паступленняў па абавязацельствах банка і (або) паступленняў фізічнай асобе грашовых сродкаў у рамках дагавору камісіі на брокерскае абслугоўванне на рынку каштоўных папер, заключанага з банкам;

пераводаў, здзейсненых у адпаведнасці з п.п. 2.1.1 гэтага Зборніка;

сум аліментаў у выпадку выплаты ўзнагароджання юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам) у адпаведнасці з п.п. 4.2.2.12 гэтага Зборніка.

[7] Узнагароджанне спаганяецца за кошт сродкаў даўжнiка ў адпаведнасці [6-1].