Як адправіць і як атрымаць міжнародны банкаўскі перавод

Міжнародныя банкаўскія пераводы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляюцца як з адкрыццём рахунку, так і без адкрыцця рахунку фізічнай асобай. Для адкрыцця рахунку неабходна прадставіць дакумент, які сведчыць асобу. Адкрыццё, вядзенне і закрыццё рахунку ў замежнай валюце ажыццяўляецца бясплатна. 

Як адправіць перавод

Прыём да выканання плацежнага даручэння з рахунку кліента на перавод, здзяйсняемы яго прадстаўніком, выплата залічанага на рахунак кліента пераводу яго прадстаўніку ажыццяўляюцца на падставе дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы гэтай асобы на перавод (атрыманне) грашовых сродкаў ад імя кліента.

Банк у рамках выканання пераводу кліента можа ажыццявіць наступныя аперацыі:

  • змяненне плацежнай інструкцыі (удакладненне рэквізітаў па пераводу);
  • адмена (вяртанне) плацежнага даручэння;
  • пацвярджэнне даты і сумы залічэння сродкаў на рахунак бенефіцыяра;
  • вышук сродкаў, якія не паступілі на рахункі кліентаў з іншых банкаў. 

Увага! 

Пры ажыццяўленні валютнай аперацыі, звязанай з правядзеннем плацяжоў фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на карысць юрыдычных асоб - нерэзідэнтаў, павінны быць прадстаўлены дакументы, неабходныя для ажыццяўлення банкам функцый агентаў валютнага кантролю:

  • дакумент, які сведчыць асобу фізічнай асобы (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца);
  • дагавор або іншы дакумент, які пацвярджае здзяйсненне грамадзянска-прававой здзелкі (у тым ліку інфармацыя на папяровым носьбіце з глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт), іншы дакумент, які абгрунтоўвае ажыццяўленне плацяжу і ўтрымлівае звесткі аб найменні бенефіцыяра, яго банкаўскіх рэквізітах, кошту належных да аплаты тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг, прызначэнні плацяжу. Пры гэтым у плацежнай інструкцыі ў полі "Прызначэнне плацяжу" фізічная асоба павінна ўказаць, што перавод не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю;

Дазвол Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь пры ажыццяўленні наступных валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу:

  1. набыцця акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў, а таксама долі ў статутным фондзе або пая ў маёмасці нерэзідэнта;
  2. набыцця ў нерэзідэнта каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтамі, за выключэннем набыцця акцый пры іх размеркаванні сярод заснавальнікаў; 
  3. набыцця ва ўласнасць маёмасці, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь і адносіцца па заканадаўству Рэспублікі Беларусь да нерухомай маёмасці; 
  4. размяшчэння грашовых сродкаў у банках і іншых крэдытных арганізацыях замежных дзяржаў; 
  5. прадастаўлення пазык нерэзідэнтам на тэрмін, які не перавышае 180 дзён;
  6. пераводу грашовых сродкаў па здзелках, якія прадугледжваюць давернае кіраванне валютнымі каштоўнасцямі;
  • іншыя дакументы, неабходныя банку для ажыццяўлення функцый агентаў валютнага кантролю. 

Фізічныя асобы - рэзідэнты адкрываюць рахункі ў замежнай валюце і ў беларускіх рублях у банках-нерэзідэнтах (за выключэннем рахункаў па ўліку крэдытных аперацый) на падставе дазволу Нацыянальнага банка. Фізічныя асобы - рэзідэнты адкрываюць рахункі па ўліку крэдытных аперацый  у замежнай валюце і ў беларускіх рублях у банках-нерэзідэнтах без дазволу Нацыянальнага банка.

Не патрабуецца атрыманне дазволу Нацыянальнага банка РБ

  • на правядзенне валютных аперацый, звязаных  з рухам капіталу, фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі, якія бесперапынна пражываюць (знаходзяцца) за межамі Рэспублікі Беларусь больш за 1 год, калі правядзенне такіх аперацый не звязана з ажыццяўленнем імі прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі РБ
  • на адкрыццё рахункаў у банках - нерэзідэнтах  фізічнымі асобамі - рэзідэнтамі ў перыяд іх пражывання (знаходжання) за межамі РБ. 

Што лічыць перыядам пражывання за мяжой?

Гэта перыяд часу, на працягу якога фізічная асоба-рэзідэнт пражывае (знаходзіца) за мяжой і мае від на жыхарства, візу, дазвол на часовае знаходжанне ў краіне або іншы дакумент, які пацвярджае факт знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь на законных падставах.

Па заканчэнні тэрміну пражывання (знаходжання), указанага ў дакуменце, які дазваляе знаходжанне за мяжой, фізічная асоба абавязана закрыць рахунак і перавесці астатак сродкаў па рахунку ў Рэспубліку Беларусь, або ўвезці з выкананнем мытных правілаў усе атрыманыя за мяжой валютныя каштоўнасці ў Рэспубліку Беларусь, або атрымаць дазвол Нацыянальнага банка на адкрыццё рахунку ў банку-нерэзідэнце.  Фізічная асоба - рэзідэнт можа не закрываць рахунак у банку-нерэзідэнце ў выпадку, калі на працягу тэрміну, указанага ў дакуменце, які дазваляе яго пражыванне (знаходжанне) за мяжой, яна прыязджае ў Рэспубліку Беларусь, а затым вяртаецца ў краіну часовага пражывання (знаходжання). 

Банк прымае ад кліента дакументы ў арыгінале або ў выглядзе копій, засведчаных подпісам фізічнай асобы. 
Калі гэта неабходна банку як агенту валютнага кантолю, дакументы могуць быць перакладзены на рускую ці беларускую мову і завераны подпісам фізічнай асобы. Пры гэтым банк не нясе адказнасць за правільнасць перакладу і засведчанне копій дакументаў, якія прадстаўляюцца фізічнай асобай.

Пры адсутнасці ў кліента неабходных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь Банк адмаўляе ў ажыццяўленні пераводу. Не прынятае да выканання плацежнае даручэнне вяртаецца кліенту.

Банк не патрабуе ад кліентаў прадстаўлення дакументаў па валютных аперацыях (за выключэннем выканання патрабаванняў па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці):

  • ажыццяўленні абавязковых плацяжоў у бюджэт, дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя фонды і дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды;
  • правядзенні валютных аперацый нерэзідэнтамі;
  • паступленні грашовых сродкаў фізічным асобам, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • ажыццяўленні прыватных пераводаў
  • пералічэнні грашовых сродкаў з рахунку на рахунак у рамках адной фізічнай асобы;
  • правядзенні плацяжоў фізічнымі асобамі на карысць юрыдычных асоб у замежнай валюце і беларускіх рублях з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак.

Пад прыватным пераводам разумеецца банкаўскі перавод, не звязаны з прадпрымальніцкай дзейнасцю, бакамі па якім з'яўляюцца фізічныя асобы.

Як атрымаць перавод

Выплата паступіўшых грашовых сродкаў можа здзяйсняцца як у валюце пераводу, так і ў беларускіх рублях або валюце, адрознай ад валюты паступіўшага грашовага пераводу, праз наступныя аперацыі:

  • купля ў кліента безнаяўнай замежнай валюты (якая паступіла па пераводу) за наяўныя беларускія рублі (з наступнай выплатай);
  • купля ў кліента безнаяўнай замежнай валюты (якая паступіла па пераводу) за безнаяўныя беларускія рублі (з наступным залічэннем на рахунак, указаны фізічнай асобай);
  • канверсія безнаяўнай замежнай валюты аднаго віду (якая паступіла па пераводу) у іншы від наяўнай замежнай валюты (з наступнай выплатай);
  • канверсія безнаяўнай замежнай валюты (якая паступіла па пераводу) аднаго віду ў іншы від безнаяўнай замежнай валюты (з наступным залічэннем на рахунак, указаны фізічнай асобай).

Гэтыя аперацыі ажыццяўляюцца па абменных курсах, устаноўленых на момант правядзення аперацыі;

Асаблівасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры атрыманні фізічнымі асобамі  грашовых сродкаў з-за мяжы 

[1]дакумент-падстава - дакумент (яго копія, засведчаная подпісам кліента, у тым ліку перададзеная па факсімільнай сувязі: запрашэнне на лячэнне, рахунак-фактура для аплаты аказаных паслуг, выкананых работ, раздрукаваная інфармацыя з Інтэрнэта і іншыя), які ўтрымлівае наступныя абавязковыя рэквізіты:

  • найменне і адрас (краіна, горад) банка-атрымальніка (па магчымасці - яго СВІФТ-код) - для пераводаў у СКВ;
  • найменне і адрас (краіна, горад) банка-атрымальніка, яго БІК (банкаўскі ідэнтыфікацыйны код) і карэспандэнцкі рахунак - для пераводаў у расійскіх рублях;
  • найменне і адрас (краіна, горад)  банка-атрымальніка, яго МФА (код для міжфіліяльных абаротаў) - для пераводаў у грыўнах;
  • нумар карэспандэнцкага рахунку банка-атрымальніка, адкрыты ва ўпаўнаважаным банку, БІК упаўнаважанага банка, у якім адкрыты карэспандэнцкі рахунак банка-атрымальніка, - для пераводаў у беларускіх рублях;
  • нумар рахунку і найменне бенефіцыяра, яго адрас (краіна, горад)  - для пераводаў ва ўсіх валютах;
  • кошт (сума і валюта) належных да аплаты тавараў, ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, работ, паслуг;
  • прызначэнне плацяжу.