Праграма лаяльнасці "Экспрэс"

Правілы праграмы лаяльнасці «Экспрэс»

 

  1. Тэрміны і азначэнні

1.1. Банк – ААТ «ААБ Беларусбанк».

1.2. Картка – асабістая дэбетавая плацежная картка банка.

1.3. Кліент – абслугоўваемая банкам фізічная асоба, якая заключыла з банкам дагавор аб выкарыстанні карткі.

1.4. Рахунак – бягучы (разліковы) банкаўскірахунак, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі.

1.5. Сайт БЧ – сайт дзяржаўнага аб’яднання  «Беларуская чыгунка» (http://poezd.rw.by).

1.6. Сайт банка – карпаратыўны сайт банка (www.asb.by).

1.7. Праграма лаяльнасці «Экспрэс» (праграма) – сучасная праграма лаяльнасці банка і ДА «Беларуская чыгунка», накіраваная на стымуляванне безнаяўных аперацый аплаты праязных дакументаў (білетаў), заказаных на сайце БЧ, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем картак банка, шляхам выплаты на рахунак кліента грашовых сродкаўу якасці ўзнагароджання.

1.8. Удзельнік праграмы – трымальнік асноўнай ці дадатковай карткі банка.

 

  1. Агульныя палажэнні

2.1. Правілы праграмы лаяльнасці «Экспрэс» (далей – Правілы) вызначаюць умовы і парадак разліку і выплаты банкам грашовых сродкаў у якасціўзнагароджання за ажыццяўленне ўдзельнікамі праграмы з выкарыстаннем картак і/або іх рэквізітаў безнаяўных расходных аперацый (далей – бонус).

2.2. Правілы размяшчаюцца:

- на сайце банка;

- у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» банка;

- на сайце БЧ.

2.4. Банк мае права ў аднабаковым парадкузмяняць Правілы ўдзелу ў  праграме і/або спыніць дзеянне праграмы.

Аб названых змяненнях і/абоспыненні дзеяння праграмы банк папярэдне інфармуе ўдзельнікаў праграмы шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце банка.

 

  1. Парадак налічэння бонуса

3.1. Разлік бонуса ажыццяўляеццаштомесячна ў апошніпрацоўны дзень месяца ад сумы кожнай расходнай безнаяўнай аперацыіў наступным памеры:

3 % – для картак БЕЛКАРТ, БЕЛКАРТ «Дзіцячая», БЕЛКАРТ «Дзіцячая ФотаКарта», БЕЛКАРТ «ФотаКарта», БЕЛКАРТ «Студэнцкая», БЕЛКАРТ «Аграрная», БЕЛКАРТ «Ашчадная», БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ, Visa Electron «Ашчадная», БЕЛКАРТ-Maestro, Maestro,  Visa Electron, Visa Classic, Visa Classic «Лэдзі Карт», MasterCard Standard ( у т.л. выпушчаных у рамках пакетапаслуг).

5 % – для картак Visa Gold, MasterCard Gold, Visa Platinum, MasterCard World Black Edition (у т.л. выпушчаныху рамках пакетаў паслуг).

3.2. Пры разліку бонуса ўлічваюцца наступныябезнаяўныя аперацыі, якія ажыццяўляюцца з выкарыстаннем картак і/або іх рэквізітаў

- аплата праязных дакументаў (білетаў), заказаных на сайце БЧ,праз сістэму плацяжоў ASSIST;

- аплата праязных дакументаў (білетаў), заказаных на сайце БЧ, з выкарыстаннем паслуг М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг банка, у тым ліку з выкарыстаннем сістэмы «Разлік» (АІС АРІП).

3.3. Для налічэння бонуса ў разлік прымаюцца расходныя безнаяўныя аперацыі,названыя ў п.3.2, якія:

- раўняюцца або перавышаюць 50[1] беларускіх рублёў ;

- адлюстраваны па рахунку кліента ў справаздачным месяцы.

Разлік бонуса ажыццяўляецца ад сумы кожнай расходнай безнаяўнайаперацыі за вылікам сумы аперацыі адмены або вяртання пакупкі (пры наяўнасці), якіяадлюстраваны па рахунку кліента ў справаздачным месяцы.

Расходныя безнаяўныяаперацыі, здзейсненыя ў справаздачным месяцы, але адлюстраваныя па рахунку ў месяцы, наступным за справаздачным, у разлік для налічэння бонуса прымаюцца ў месяцыіх адлюстравання па рахунку кліента.

3.4. Падаткаабкладанне сумы бонуса ажыццяўляецца ў адпаведнасціз дзеючым падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3.5. У апошні працоўны дзень месяца сума бонуса за вылікам сумы падаходнага падатку ў вызначаным дзеючым падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь памеры[2] залічваецца на рахунак кліента, да якога аформлена картка і паякімадлюстраваны аперацыі, якія сталі падставай для налічэння бонуса.

Утрыманая сума падаходнага падатку пералічваецца банкам у бюджэт.

3.6. Налічэнне бонуса не ажыццяўляецца ў выпадку спынення праграмы парашэнні банка, у тым ліку па расходных безнаяўныхаперацыях, здзейчненых і/або адлюстраваныхпа рахунку кліента пасля даты спынення праграмы.

 

[1] Па картках, аформленых дарахункаў у доларах ЗША (еўра, расійскіх рублях), разлік сумы бонуса ажыццяўляецца па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату разліку.

[2] У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2014 г. № 493 «Аб развіцці безнаяўных разлікаў» у перыяд з 30 красавіка 2015 г. па 1 студзеня 2017 г. грашовыя сродкі, выплачваемыяфізічным асобаму якасці ўзнагароджання за ажыццяўленне іміз выкарыстаннем картак і/або іх рэквізітаў безнаяўнай аплаты  тавараў (паслуг), не абкладаюцца падаходным падаткам, але не звыш 2 % ад сумы такой аперацыі.