Навучальная гульня "Фінансавы футбол"

Жадаеце праверыць свае веды ў галіне фінансаў? Тады новая пазнавальная гульня «Фінансавы футбол» - для Вас.

«Фінансавы футбол» правярае веды іграка ў галіне кіравання асабістымі фінансамі і вучыць граматна распараджацца сваімі грашыма, па меры таго як ён прасоўваецца да варот суперніка, каб забіць гол.

У гульні прадугледжаны тры ўзроўні складанасці. Сярод тэм пытанняў: кіраванне асабістым бюджэтам, граматнае карыстанне крэдытам, пластыкавай карткай і іншымі банкаўскімі паслугамі. «Фінансавы Футбол» аб'ядноўвае ў сабе самы папулярны ў свеце від спорту, футбол, з перадавымі распрацоўкамі ў галіне фінансавай адукацыі насельніцтва. Удзельнікі гульні адказваюць на пытанні, выбіраючы з некалькіх варыянтаў адказаў, і могуць спаборнічаць з любымі сусветнымі футбольнымі камандамі на віртуальным полі правядзення Чэмпіянату свету па футболе ФІФА.

Гульня таксама дае магчымасць для самастойнага навучання. З дапамогай чатырох навучальных модуляў ігрок можа даведацца пра тое, навошта патрэбны зберажэнні, як складаць бюджэт, што значыць быць крэдытаздольным і як выбраць патрэбную картку. У кожным модулі ёсць практыкаванні і тэсты, якія дазволяць вам праверыць атрыманыя веды.

Апынуцца на віртуальным полі і пагуляць у «Фінансавы футбол» можна на сайце:

www.by.financialfootball.com