Умовы закрыцця рахункаў па ініцыятыве банка

ААТ "ААБ Беларусбанк" мае права:

спыніць абавязацельствы па дагаворы бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей – Дагавор) у аднабаковым парадку ў выпадку:

  • парушэнні Кліентам (трымальнікам карткі) дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, неаднаразовых (два і больш разоў) парушэнняў умоў Дамовы, Правілаў карыстання карткай і Умоваў прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай аплатнай карткі ААТ "ААБ Беларусбанк", якія размяшчаюцца на карпаратыўным вэб-сайце Банка www.belarusbank.by і з'яўляюцца неад'емнай часткай Дагавора;
  • калі па рахунку на працягу аднаго года, не ўключаючы тэрміну накладання арышту, прыпынення аперацый па рахунку, адсутнічае рух, акрамя залічэння даходу, налічанага на сродкі, якія захоўваюцца на рахунку, пры ўмове, што тэрмін дзеяння карткі скончыўся і астатак грашовых сродкаў на рахунку па заканчэнні гэтага перыяду меншы за 0,5 базавай велічыні[1], вызначанай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на дзень прыняцця Банкам рашэння аб спыненні абавязацельстваў па Дагаворы;
  • калі Кліент не атрымаў картку на працягу аднаго ці больш гадоў, пры ўмове, што па рахунку на працягу аднаго года, не ўключаючы тэрміну накладання арышту, прыпынення аперацый па рахунку, адстунічае рух, акрамя залічэння даходу, налічанага на сродкі, якія захоўваюцца на рахунку, і астатак грашовых сродкаў на рахунку па заканчэнні гэтага перыяду меншы за 0,5 базавай велічыні1, вызначанай у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на дзень прыняцця Банкам рашэння аб спыненні абавязацельстваў па Дагаворы;
  • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

закрыць рахунак, пералічыўшы нявыкарыстаны астатак грашовых сродкаў на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі, у выпадку:

  • калі рахунак спынены на падставе заявы Кліента аб адмове ад выканання Дагавору, але Кліент не распарадзіўся астаткам грашовых сродкаў на працягу аднаго года з дня падачы заявы, не ўключаючы тэрмін накладання арышту, прыпынення аперацый па рахунку ў выпадках і парадку, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • спынення Банкам абавязацельстваў па Дагаворы ў аднабаковым парадку.

З даты пералічэння нявыкарыстанага астатку грашовых сродкаў на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі працэнты на названыя грашовыя сродкі не налічваюцца.

Атрымаць астатак грашовых сродкаў пасля іх пералічэння на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі можна ва ўстанове банка па месцы адкрыцця рахунку.

[1] Банк мае права змяніць гэты памер у аднабаковым парадку. Аб названым змяненні Банк інфармуе Кліента шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на карпаратыўным вэб-сайце Банка і (або) іншым спосабам, вызначаным Банкам.