Карта растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard, BYN, тэрмін дзеяння карткі - 3 гады)

magnit_1

 

Карта растэрміноўкі «Магніт» – гэта лёгкае і выгаднае рашэнне любых фінансавых задач: разлікі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой як за кошт уласных сродкаў, так і за кошт сродкаў банка (авердрафту).

 

Карта растэрміноўкі «Магніт» – гэта

 

- міжнародная бескантактавая картка Mastercard Standard;

- валюта рахунку – беларускі рубель;

- тэрмін дзеяння карткі – 3 гады.

-магнита_1

  • Растэрміноўка да 12 месяцаў пры набыцці пакупак у магазінах-партнёрах

У выпадку калі на карце адсутнічаюць уласныя грашовыя сродкі, купля ажыццяўляецца за кошт авердрафтнага крэдыту з прадастаўленнем растэрміноўкі да 12 месяцаў.

Тэрмін растэрміноўкі плацяжу

Ад 1 да 12 месяцаў у залежнасці ад умоў дагавору аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю (сэрвісу) у рамках партнёрскай праграмы

Працэнтная стаўка растэрміноўкі

0,0001%

  • Вяртанне грашовых сродкаў да 12% пры набыцці пакупак у магазінах-партнёрах

У выпадку калі на карце растэрміноўкі «Магніт» акрамя сродкаў авердрафтнага крэдыту размешчаны ўласныя грашовыя сродкі, купля ажыццяўляецца ў першую чаргу за кошт уласных сродкаў.

За здзейсненую аперацыю на рахунак вяртаецца да 12% ад сумы кожнай пакупкі ў рамках праграмы лаяльнасці «Ваш бонус».

Тэрмін адлюстраваня агульнай сумы вяртання грашовых сродкаў па рахунку кліента – апошні працоўны дзень месяца.

Сума вяртання падлягае падаткаабкладанню ва ўстаноўлены дзеючым падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь памеры.

  • Авердрафт на выгадных умовах пры ажыццяўленні пакупак у арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка

    У выпадку калі на карце размешчаны як уласныя грашовыя сродкі, так і авердрафтны крэдыт, купля ажыццяўляецца ў першую чаргу за кошт уласных грашовых сродкаў.

    У выпадку адсутнасці ўласных грашовых сродкаў купля ажыццяўляецца за кошт авердрафтнага крэдыту.

    Тэрмін пагашэння авердрафту

    Не пазней за 6 месяцаў, наступных за справаздачным

    Працэнтная стаўка авердрафту (% гадавых)

    Стаўка рэфінансавання НБ РБ +3 п.п.

    Максімальны памер ліміту авердрафту

    У межах плацежаздольнасці кліента ад сярэднямесячнага  даходу (з улікам ажыццяўляемых утрыманняў) за апошнія 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту кліента за прадастаўленнем авердрафтнага крэдыту, не больш за 10 000,00 бел.руб.

    Умовы авердрафтнага крэдытавання

    Пры ажыццяўленні першай расходнай аперацыі ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, прадастаўляецца grace-перыяд (30 дзён) па авердрафце з працэнтнай стаўкай – 0,0001%.

    Grace-перыяд – перыяд выплаты працэнтаў за карыстанне авердрафтным крэдытам па льготнай стаўцы.

    Працягласць grace-перыяда

    30 каляндарных дзён з даты адлюстравання па рахунку першай расходнай аперацыі

    Перыядычнасць grace-перыяду

    Аднаразова за перыяд дзеяння рахунку

    Працэнтная стаўка авердрафту ў перыяд дзеяння grace-перыяду

    0,0001% гадавых

    • Сэрвісы, прадастаўляемыя трымальнікам карты растэрміноўкі «Магніт» без спагнання дадатковай платы
  1. Змена ПІН-кода карткі;
  2. Рэгістрацыя ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўстановах банка;
  3. Інфармаванне шляхам накіравання SMS-паведамленняў і (або) паведамленняў на электронную пошту (e-mail-паведамленняў) аб памеры штомесячнага плацяжу па авердрафце і працэнтах за карыстанне ім.

Папаўненне карты растэрміноўкі «Магніт»

image002

* Нумар рахунку ў фармаце IBAN можна даведацца:

  • ва ўстанове ААТ «ААБ Беларусбанк», у якой адкрыты рахунак, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу;
  •  у штомесячнай выпісцы па рахунку, якая накіроўваецца на адрас электроннай пошты;
  • у Інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле "Рахункі з карткай";
  • у М-банкінгу пры запыце выпіскі за перыяд.

Атрымайце карту растэрміноўкі «Магніт» і Вашы пакупкі прынясуць не толькі задавальненне, але і выгаду!


Адзінаразовае спагнанне ўзнагароджання за абслугоўванне карты растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)

4,00 бел. руб.

Штомесячнае спагнанне ўзнагароджання за абслугоўванне карты растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard) 

Узнагароджанне спаганяецца пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам адкрыцця рахунку кліента, па месяц, у якім заканчваецца тэрмін дзеянння карткі ўключна. У месяцы, у якім адлюстраваны па рахунку аб’ём безнаяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў (адлюстраваных па рахунку)) у арганізацыях гандлю (сэрвісу) складае 50,00  бел.руб. і больш, штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне карткі не спаганяецца.

1,00 бел.руб.

Памер працэнтаў, налічваемых на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку

 0,5% годовых

Поўны пералік памераў узнагароджанняў па карце растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)

Умовы ажыццяўлення аперацый па карце растэрміноўкі «Магніт» (Mastercard Standard)

Аформіць карту растэрміноўкі «Магніт» могуць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаяннае месца працы ў Рэспубліцы Беларусь.


Аформіць карту растэрміноўкі «Магніт»  могуць дзеяздольныя фізічныя асобы (грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне (асобы без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаяннае месца працы ў Рэспубліцы Беларусь.

Афармленне карты растэрміноўкі «Магніт» ажыццяўляецца пасля запаўнення заяўкі на прадастаўленне авердрафтнага крэдыту і прыняцця банкам канчатковага  станоўчага рашэння аб яго прадастаўленні.

Пакінуць заяўку на прадастаўленне авердрафтнага крэдыту можна тут.

Іншыя каналы афармлення заяўкі на прадастаўленне авердрафту:  установа банка, М-банкінг,  Інтэрнэт-банкінг,  тэлефонны званок у Кантакт-цэнтр  на нумар 147.