Латарэйныя білеты

Можна хутка дасягнуць сваіх мэт і стаць шчаслівым уладальнікам каштоўных прызоў і грашовых выйгрышаў, набываючы латарэйныя білеты ў ААТ «ААБ Беларусбанк».

У цяперашні час у аддзяленнях банка рэалізуюцца білеты «Ваша лато», «Пяцёрачка», «Суперлато», «Капітал», «Бонус плюс», а таксама білеты розных грашова-рэчавых латарэй і імгненных латарэй.

Разам з тым, з выкарыстаннем картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у інфакіёсках можна набыць латарэйныя білеты «Ваша лато», «Пяцёрачка» (УП «Беларускія латарэі») і «Суперлато» (УП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі»). Працэдура куплі такога латарэйнага білета займае ўсяго некалькі хвілін. Трымальнікі картак могуць самастойна выбраць нумары тыражоў і колькасць набываемых білетаў. У выніку правядзення аперацыі фарміруецца карт-чэк, які і з'яўляецца латарэйным білетам. Яшчэ адной перавагай гэтага сэрвісу з'яўляецца атрыманне выйгрышу ад удзелу ў латарэі - сумы выйгрышаў залічваюцца на рахункі картак, з выкарыстаннем якіх былі набыты білеты.

Акрамя таго, у трымальнікаў картак ААТ «ААБ Беларусбанк», якія захапляюцца ўдзелам у латарэях, ёсць зручная магчымасць папаўняць электронныя гульнёвыя рахункі сістэмы «Суперлато-анлайн» з дапамогай інфакіёскаў, а таксама з дапамогай сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «М-банкінг» і «Інтэрнэт- банкінг». Гэта паслуга дазваляе пералічваць грашовыя сродкі з рахунку карткі на электронныя гульнёвыя рахункі для ўдзелу ў латарэях у сетцы Інтэрнэт. Для ўдзелу ў латарэях і папаўнення рахунку патрабуецца спачатку зарэгістравацца на сайце www.superloto-online.com і атрымаць нумар гульнёвага рахунку, які неабходна будзе ўвесці пры ажыццяўленні аперацыі па папаўненні гульнёвага рахунку. Залічэнне выйгрышаў ад удзелу ў гэтых латарэях аўтаматычна праводзіцца на рахунак карткі, з якой здзяйсняліся аперацыі па папаўненні гульнёвых рахункаў. Запыт на залічэнне выйгрышу ініцыіруецца на сайце www.superloto-online.com.

Праверыць вынікі розыгрышаў латарэйных білетаў

«Ваша лато», «Суперлато» і «Пяцёрачка» можна:

Тэрмін выплаты выйгрышаў па ўсіх відах латарэй складае 3 месяцы з даты розыгрышу.

Жадаем поспеху ў гульні!