Камерцыйныя чэкі

Камерцыйны чэк - гэта дакумент устаноўленай формы, які змяшчае безумоўны пісьмовы загад чэкадаўца свайму банку аб пералічэнні пэўнай грашовай сумы з яго рахунку на карысць указанага ў чэку чэкатрымальніка.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прымае да аплаты камерцыйныя чэкі, тэрмін выпіскі якіх не перавышае 5 месяцаў на дату звяртання ва ўстанову банка, калі іншыя тэрміны не ўказаны ў чэку.

З 26.03.2018 да аплаты прымаюцца камерцыйныя чэкі, выпісаныя на банкі наступных краін: краіны-члены ЕС (за выключэннем Грэцыі) (спіс краін даступны ў адкрытых крыніцах сеткі інтэрнэт), Іслындыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і ЮАР у суме не менш за 350 еўра (або эквівалент у іншых валютах);

у доларах ЗША, выпісаныя толькі Citibank N.A., New York у суме не менш за 250 долараў ЗША.

Ваш чэк будзе перададзены ў банк, які яго выпусціў, і як толькі будзе пералічана адпаведная сума ад замежнага банка, Вы зможаце атрымаць грошы па месцы здачы чэка на інкаса.

Узнагароджанне банка пры прыёме на інкаса камерцыйных чэкаў складае – 3 % ад сумы чэка, мінімум 30 долараў ЗША, максімум 300 долараў ЗША, або ў эквіваленце ў беларускіх рублях па курсе ўстановы банка.

У выпадку спагнання замежным банкам дадатковай камісіі за апрацоўку камерцыйнага чэка, сума да выдачы змяншаецца на суму гэтага ўзнагароджання (па чэках у доларах ЗША камісія Citibank N.A., New York складае 75 долараў ЗША за кожны чэк).

Для здзяйснення аперацый з камерцыйнымі чэкамі на ўмовах инкаса фізічныя асобы могуць звярнуцца ў наступныя ўстановы ААТ «ААБ Беларусбанк»:

№ п/п

№ філіяла

Адрас

1

№100 - Брэсцкае АУ

г. Брэст, вул. Маскоўская, 202

2

№121

г. Пінск, вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 35

3

№802 

г. Баранавічы, вул. Царука, 4

4

№200 - Віцебскае АУ

г. Віцебск, вул. Смаленская, 9А

5

№216

г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 4

6

№300 - Гомельскае АУ

г. Гомель, вул. Фрунзэ, 6А

7

№400 - Гродненскае АУ

г. Гродна, вул. Новакастрычніцкая, 5

8

ЦБП №415

г. Масты, вул. Савецкая, 44

9

№500- Мінскае ўпраўленне

г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 69/1

10

№510

г. Мінск, вул. Куйбышава, 18

11

№511

г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1

12

№514

г. Мінск, вул. Сурганава, 47а

13

№527

г. Мінск, вул. Варанянскага, 7а

14

№529

г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 56

15

№700- Магілёўскае АУ

г. Магілёў, вул. Першамайская, 71а-2

16

№703

г. Бабруйск, вул. М. Горкага, 2

Прыём на інкаса камерцыйных чэкаў ад кліентаў – юрыдычных асоб, ажыццяўляецца па месцы адкрыцця рахунку кліента.

Дадатковую інфармацыю па аперацыях з камерцыйнымі чэкамі Вы можаце атрымаць па тэлефонах:

(017) 218-81-07

(017) 218-88-56