Уклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»
ў расійскіх рублях

ААТ "ААБ Беларусбанк" прапануе тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны», які адкрывае для Вас магчымасць кіравання сваімі зберажэннямі праз сетку Інтэрнэт або інфакіёскі[1] ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем сваёй банкаўскай плацежнай карткі!

Перавагі:

  • адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурныя падраздзяленні банка;
  • магчымасць папаўнення ўкладу;
  • штомесячная капіталізацыя працэнтаў;
  • вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.

Умовы:

Тэрмін вяртання ўкладу (у месяцах)

3

6

12

18

23

Памер працэнтаў па ўкладзе (% гадавых)

4,6

5,1

6

7,1

8

Мінімальная сума першапачатковага ўзносу

3000 расійскіх рублёў 

Мінімальная сума адзінаразовага дадатковага ўзносу ва ўклад

500 расійскіх рублёў

Расходныя аперацыі да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу

у межах капіталізаваных працэнтаў

Датэрміновае скасаванне дагавору

не прадугледжана

(дапускаецца толькі са згоды Банка).

* Памер працэнтаў па ўкладу устанаўліваецца ўпаўнаважаным органам банка і змяняецца банкам у аднабаковым парадку пасля папярэдняга паведамлення ўкладчыка.

[1] Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці

У падраздзяленнях ААТ "ААБ "Беларусбанк"  па інтэрнэт - дэпазітах ажыццяўляюцца аперацыі:

  • па засведчанні раздрукаваных дакументаў, сфарміраваных па факце акцэпта публічнай аферты і заключэння дагавору банкаўскага ўкладу;
    засведчанне завяшчальных распараджэнняў;
    афармленне даверанасцяў;
    выплата грашовых сродкаў па даверанасці, у рамках атрымання ў спадчыну.

З пералікам падраздзяленняў ААТ "ААБ Беларусбанк", якія ажыццяўляюць аперацыі па інтэрнэт – дэпазітах, можна азнаёміцца ў раздзеле "Пошук філіялаў, ЦБП і аддзяленняў".

Дадатковую інфармацыю аб умовах тэрміновага безадзыўнага банкаўскага ўклада «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд безадзыўны» ў расійскіх рублях можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ "ААБ Беларусбанк" па тэлефоне 147.