Умовы тэрміновага адзыўнага банкаўскага ўклада «жыллёва-накапляльны»

1. Грашовыя сродкі на ўкладны рахунак прымаюцца ў беларускіх рублях. Першапачатковы ўзнос на ўкладны рахунак ажыццяўляецца (наяўнымі грашыма або ў безнаяўным парадку) у момант заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў.

2. Укладны рахунак не можа быць адкрыты на імя іншай асобы.

3. Удзельнік і іншыя асобы маюць права папаўняць укладны рахунак да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення, які адпавядае выбранаму плану накаплення.

4. Працэнты па ўкладным рахунку выплачваюцца за перыяд з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў да дня закрыцця ўкладнога рахунку. Працэнтная стаўка ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Пры налічэнні працэнтаў колькасць дзён у годзе лічыцца ўмоўна роўнай 360, а ў месяцы – 30.

5.Здзяйсненне расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам) у перыяд да дня заканчэння 19 (дзевятнаццаці) месяцаў з дня адкрыцця ўкладнога рахунку цягне пераразлік (з дня адкрыцця ўкладнога рахунку) належнага па ўкладным рахунку даходу па паніжанай працэнтнай стаўцы з разліку працэнтнай стаўкі, якая дзейнічае па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях для фізічных асоб, з улікам змянення яе памеру за фактычны тэрмін захоўвання ўкладу.
Здзяйсненне любой расходнай аперацыі па ўкладным рахунку ў перыяд з дня заканчэння першых 19 месяцаў з дня адкрыцця ўкладнога рахунку не цягне пераразліку належнага па ўкладным рахунку даходу па паніжанай працэнтнай стаўцы.

6. Капіталізацыя налічаных працэнтаў па ўкладным рахунку здзяйсняецца:

  • на працягу 139 (ста трыццаці дзевяці) месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў - у дзень заканчэння кожнага месяца захоўвання ўкладу, да дня здзяйснення на працягу данага тэрміну першай расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам);
  • па заканчэнні 139 (ста трыццаці дзевяці) месяцаў з дня заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў - у канцы кожнага каляндарнага года, пры гэтым да здзяйснення першай расходнай аперацыі - без паніжэння памеру налічваемага даходу, а з дня здзяйснення першай расходнай аперацыі - з налічэннем даходу ў памеры стаўкі ўкладу да запатрабавання ў беларускіх рублях, вызначанай у банку для фізічных асоб (з улікам яе змянення);
  • у дзень здзяйснення першай расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам);
  • у тэрмін, прадугледжаны часткай першай п. 7;
  • у дзень закрыцця ўкладнога рахунку.

7. З дня ажыццяўлення першай расходнай аперацыі па ўкладным рахунку (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам) даход па ўкладзе налічваецца ў памеры працэнтнай стаўкі, дзеючай у банку па ўкладзе да запатрабавання ў беларускіх рублях для фізічных асоб, з улікам змянення яе памеру за фактычны тэрмін захоўвання ўкладу (астатку ўкладу). Капіталізацыя працэнтаў па ўкладзе ажыццяўляецца ў канцы кожнага каляндарнага года.
З дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення, або дня ажыццяўлення першай расходнай аперацыі (за выключэннем выпадкаў, вызначаных банкам) у перыяд да дня заканчэння дагаворнага тэрміну папаўнення прыходныя аперацыі па ўкладным рахунку не ажыццяўляюцца (акрамя капіталізацыі налічаных працэнтаў).

8. За дату заканчэння тэрміну (дзень заканчэння тэрміну) прымаецца дата, якая па назве свайго чысла месяца з'яўляецца такой самай, што і назва чысла месяца даты заключэння дагавору жыллёвых зберажэнняў. Калі дата заканчэння тэрміну прыходзіцца на месяц, у якім няма адпаведнага чысла, то датай заканчэння тэрміну з'яўляецца апошняе чысло такога месяца.