Часта задаваемыя пытанні

1. Якія аблігацыі прадаюцца праз Інтэрнэт-банкінг?

У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчаюцца аблігацыі банка для фізічных асоб, эмітаваныя ў бездакументарнай форме. Бездакументарныя аблігацыі не друкуюцца на спецыяльных бланках і не выдаюцца на рукі інвестару, яны існуюць у выглядзе запісаў на рахунках (па аналогіі з безнаяўнымі грашыма). Улічваючы гэтыя асаблівасці, для набыцця такіх аблігацый няма неабходнасці наведваць аддзяленне банка, а можна ажыццявіць аперацыю, не выходзячы з дому.

2. Калі ў мяне не будзе на руках папяровых абліацый, то што будзе з’яўляцца пацвярджэннем таго, што яны ў мяне ёсць?

У адпаведнасці з заканадаўствам пацвярджэннем права ўласнасці на бездакументарную каштоўную паперу з’яўляецца выпіска па рахунку «дэпо» - спецыяльным рахунку, прызначаным для ўліку правоў на бездакументарныя каштоўныя паперы. Пасля набыцця аблігацый яны будуць залічаны на Ваш рахунак «дэпо». Праглядзець стан Вашага рахунку «дэпо» можна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўкладцы «Счета» → «Ценные бумаги» → «Счет «депо»». У любым дэпазітарным офісе банка пры неабходнасці можна атрымаць завераную выпіску на папяровым носьбіце. 

3. Ці магу я купіць Інтэрнэт-аблігацыі, калі ў мяне няма рахунку «дэпо»?

У выпадку калі ў Вас адсутнічае дзеючы рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк», ён будзе адкрыты Вам аўтмаматычна і бясплатна пасля ажыццяўлення аперацыі па набыцці бездакументарных аблігацый банка ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Гэты ж рахунак «дэпо» будзе выкарыстоўвацца і для залічэння Інтэрнэт-аблігацый, набаваемых Вамі ў далейшым.

4. Калі я змагу ўбачыць набытыя Інтэрнэт-аблігацыі на сваім рахунку «дэпо»?

Набытыя Інтэрнэт-аблігацыі будуць залічаны на Ваш рахунак «дэпо» на працягу працоўнага дня, наступнага за днём іх аплаты. Пасля гэтага Вы зможаце ўбачыць іх на Вашым рахунку «дэпо» ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўкладцы «Счета» → «Ценные бумаги» → «Счет «депо»».

5. Ці ёсць абмежаванні на куплю Інтэрнэт-аблігацый?

Набываць Інтэрнэт-аблігацыі можна ў межах іх астатку, наяўнага ў банку для продажу.

6. Ці магу я купіць валютныя Інтэрнэт-аблігацыі, калі ў мяне няма карты банка ў замежнай валюце?

Так, можаце. Для набыцця Інтэрнэт-аблігацый можа быць выкарыстана як карта да рахунку, адкрытага ў валюце наміналу аблігацыі, так і карта да рахунку, адкрытага ў беларускіх рублях. Пры куплі валютных Інтэрнэт-аблігацый з рахунку, адкрытага ў беларускіх рублях, банкам будзе здзейснена канверсія валюты.

7. Па якой цане прадаюцца Інтэрнэт-аблігацыі?

У адпаведнасці з Праспектам эмісіі Інтэрнэт-аблігацый, яны размяшчаюцца банкам па цане, роўнай бягучай вартасці адной аблігацыі на дзень яе продажу.

Бягучая вартасць Інтэрнэт-аблігацыі = намінал аблігацыі + накоплены даход па ёй. Г.зн. кожны дзень Інтэрнэт-аблігацыя становіцца даражэй на суму працэнтаў, «накапіўшыхся» за мінулы дзень. Формулы для разліку бягучага кошту і накопленага даходу па аблігацыях прыведзены ў эмісійных дакументах аблігацый адпаведнага выпуску.

8. Які даход я атрымаю па набытых Інтэрнэт-аблігацыях?

Усе ўладальнікі Інтэрнэт-аблігацый будуць атрымліваць аднолькавую суму даходу на адну аблігацыю па стаўцы, вызначанай у Праспекце эмісіі аблігацый.

9. Што мне неабходна зрабіць, каб атрымаць працэнты па Інтэрнэт-аблігацыях?

Для атрымання даходу па набытых Вамі Інтэрнэт-аблігацыях ніякіх дзеянняў ажыццяўляць не трэба. Даход будзе выплачаны банкам самастойна ў даты, вызначаныя ў Праспекце эмісіі Інтэрнэт-аблігацый, на рахунак, пазначаны Вамі пры іх куплі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

10. Я купляў валютныя Інтэрнэт-аблігацыі за беларускія рублі, паколькі валютнай карты ў мяне няма. У якой валюце я атрымаю працэнты па гэтых аблігацыях?

Пры набыцці Інтэрнэт-аблігацый Вам будзе прапанавана выбраць рахунак для атрымання выплат па аблігацыях.

У выпадку калі пры набыцці валютных Інтэрнэт-аблігацый у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» Вамі будзе пазначаны рахунакт для атрымання выплат, адкрыты ў беларускіх рублях, то сума даходу, а таксама сума выплат пры пагашэнні аблігацый будуць пералічаны банкам на пазначаны рахунак у беларускіх рублях па курсе куплі замежнай валюты, устаноўленым у галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» на момант выплаты (у адпаведнасці з Праспектам эмісіі аблігацый).

У выпадку Вашага жадання атрымліваць выплаты па валютных Інтэрнэт-аблігацыях у замежнай валюце, Вы можаце пасля іх набыцця адкрыць у ААТ «ААБ Беларусбанк» валютны рахунак і накіраваць у дэпазітарый банка заяву аб змяненні рэквізітаў рахунку для атрымання выплат па аблігацыях названага выпуску. Названая заява можа быць запоўнена і раздрукавана Вамі самастойна і накіравана поштай на адрас: 220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк». Для афармлення названай заявы Вы можаце таксама асабіста звярнуцца ў любы з дэпазітарных цэнтраў банка.

11. Ці трэба пры набыцці Інтэрнэт-аблігацый плаціць якія-небудзь камісіі банку?

Не, пры набыцці аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» камісіі не спаганяюцца. Рахунак «дэпо» для залічэння набытых Вамі Інтэрнэт-аблігацый таксама адкрываецца бясплатна.

12. Што трэба зрабіць для пагашэння Інтэрнэт-аблігацый?

Працэс пагашэння Інтэрнэт-аблігацый ажыццяўляецца банкам аналагічна выплаце даходу па аблігацыях – без асобнай працэдуры прад’яўлення іх да аплаты. Інтэрнэт-аблігацыі будуць пагашаны банкам самастойна ў вызначаную эмісійнымі дакументамі дату іх пагашэння шляхам пералічэння належных Вам грашовых сродкаў на рахунак, пазначаны Вамі пры куплі аблігацый у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» (або атрыманай банкам ад Вас заяве аб змяненні рэквізітаў рахунку для атрымання выплат па аблігацыях).

13. Ці магу я датэрмінова забраць грошы, укладзеныя ў Інтэрнэт-аблігацыі?

Па ўмовах Праспекта эмісіі Інтэрнэт-аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» не ажыццяўляе іх датэрміновае пагашэнне.

Аднак другасны рынак гэтых аблігацый не абмежаваны, г.зн. Вы можаце перапрадаць іх іншай фізічнай асобе да наступлення тэрміну пагашэння. Пры гэтым звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць выканання патрабаванняў валютнага заканадаўства (разлікі паміж фізічнымі асобамі-рэзідэнтамі РБ па здзелках з валютнымі аблігацыямі могуць ажыццяўляцца толькі ў беларускіх рублях).

Здзелкі з Інтэрнэт-аблігацыямі на другасным рынку ажыццяўляюцца па-за сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк». Для афармлення здзелкі продажу Інтэрнэт-аблігацый Вам неабходна звярнуцца да прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, у тым ліку ў любы з цэнтраў брокерскага абслугоўвання банка.

 

Прыклад разліку бягучага кошту (цаны) Інтэрнэт-аблігацый

Згодна з Праспектам эмісіі, бягучы кошт Інтэрнэт-аблігацыі разлічваецца на дату здзяйснення аперацыі па наступнай формуле:

С = Нп + Дн, дзе:

С – бягучы кошт аблігацыі;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Дн – накоплены працэнтны даход па аблігацыі.

Накоплены працэнтны даход разлічваецца па формуле:

Дн =  (Нп + Пп)/100*(Т365/365+T366/366)

Дн – накоплены працэнтны даход;

Нп – намінальная вартасць аблігацыі;

Пп – стаўка працэнтнага даходу па аблігацыі;

Т – перыяд налічэння працэнтнага даходу (дзён), вызначаны з даты пачатку размяшчэння аблігацыі (з даты выплаты працэнтнага даходу за папярэдні перыяд) па дату разліку бягучага кошту аблігацыі. Дзень пачатку размяшчэння (дата выплаты працэнтнага даходу за папярэдні перыяд) і дзень разліку бягучага кошту лічацца адным днём;

Т365(366) – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год, што складаецца з 365 (366) дзён.

 

Разлічым бягучы кошт адной Інтэрнэт-аблігацыі 220-га выпуску па стане на 1 мая 2018 года:

намінальная вартасць аблігацыі – 100 долараў ЗША;

стаўка працэнтнага даходу – 2,5% гадавых;

перыяд налічэння працэнтнага даходу складае 42 дні (з даты, наступнай за датай пачатку размяшчэння, па дату разліку бягучага кошту – з 20.03.2018 па 01.05.2018 уключна);

увесь перыяд прыпадае на 2018 год, які складаецца з 365 дзён.

Такім чынам, бягучы кошт роўны:

 

                 100 x 2,5          42

С = 100 + -------------- х  -------  = 100,29 доллара США.

                     100              365