Давернае кіраванне

ААТ «ААБ Беларусбанк», з'яўляючыся прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02200/5200-1246-1089 на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996), аказвае фізічным асобам рэзідэнтам і нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паслугі давернага кіравання грашовымі сродкамі ў замежнай валюце і каштоўнымі паперамі.