ТВБАНКІНГ

ШТО ТАКОЕ ТВБАНКІНГ

ТВбанкінг - сэрвіс, які дазваляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак з ліку карыстальнікаў паслугі SMS-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляць шырокі спектр аперацый з дапамогай інтэрактыўнага лічбавага тэлебачання «ZALA», якое прадастаўляе РУП «Белтэлекам».

МАГЧЫМАСЦІ ТВБАНКІНГА

ТВбанкінг дазваляе праводзіць наступныя аперацыі: 
- прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку;
- аплата шырокага спектра паслуг, у тым ліку праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП); 
- прагляд захаваных у інфакіёску дадзеных для аплаты паслугі;
- прагляд гісторыі плацяжоў, здзейсненых з выкарыстаннем карткі ў інфакіёсках банка, з дапамогай паслуг «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг» і «SMS-банкінг».

ПАРАДАК КАРЫСТАННЯ ТВБАНКІНГАМ

1. Зарэгіструйце ў інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк» паслугу SMS-банкінг .
2. У меню тэлевізара ўвайдзіце ў Інфармацыйны партал «ZALA» і выберыце паслядоўна: «Платежи» - «Платежи по банковским картам» - «Беларусбанк».
3. У полі для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання ўвядзіце апошнія 9 лічбаў нумару тэлефону, з выкарыстаннем якога ажыццяўлялася рэгістрацыя паслугі «SMS-банкінг», і націсніце «Далее».
4. Адпраўце з зарэгістраванага на паслугу «SMS-банкінг» нумара тэлефона sms-паведамленне на нумар 611 фармата OPEN прабел ПАРОЛЬ прабел TVBANK
5. Дачакайцеся ў адказ sms-паведамлення з разавым паролем, увядзіце з дамамогай пульта дыстанцыйнага кіравання разавы пароль у полі для ўводу інфармацыі на экране тэлевізара і націсніце «Далее».

! У выпадку трох няправільных спроб уводу разавага пароля або па заканчэнні  некалькіх мінут, адведзеных для ўводу разавага пароля, разавы пароль блакіруецца. Для доступу да паслугі неабходна паўтарыць дзеянні, апісаныя ў п.п. 2 - 5.
! У выпадку бяздзеяння ў меню паслугі больш за 6 мінут, доступ да паслугі будзе заблакіраваны да наступнага паспяховага ўваходу. Для аднаўлення доступу да паслугі неабходна паўтарыць дзеянні, апісаныя ў п.п. 2 - 5.