Фінансаванне сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў

Для фінансавання беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў, рэалізуемых у сферах прамысловасці, энергетыкі, транспарту, малога і сярэднага бізнесу і іншых сферах, а таксама пры правядзенні мадэрнізацыі і пашырэнні вытворчасці, планаванні новага будаўніцтва, набыцці абсталявання, тэхналогіі ў КНР, ААТ «ААБ Беларубанк» готова аказаць крэдытную падтрымку за кошт крэдытнай лініі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (далей – ДБРК). 

Перавагі:

  • працяглы перыяд карыстання крэдытнымі сродкамі;
  • адтэрміноўка па пагашэнні крэдыту;
  • крэдытаванне прадпрыемстваў розных галін эканомікі незалежна ад маштабу дзейнасці і формы ўласнасці;
  • магчымасць прыцягнення доўгатэрміновага фінансавання без страхавога пакрыцця нацыянальнага агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў КНР.

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў:

  • эфектыўнасць і акупнасць;
  • наяўнасць кантракту з рэзідэнтам КНР на пастаўку абсталявання (выкананне работ, аказанне паслуг);
  • пажаданая доля кітайскай складаючай - 50% ад кошту праекта.

Умовы фінансавання інвестыцыйных праектаў:

  • крэдытаатрымальнікі – юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва;
  • не менш за 50% прыцягваемага крэдыту ДБРК павінна быць накіравана на аплату тавараў (работ, паслуг) вытворчасці КНР;
  • максімальная сума фінансавання ў цэлым па праекце не можа перавышаць 85% ад яго кошту;
  • перыяд крэдытавання ўстанаўліваецца зыходзячы з тэрмінаў акупнасці праекта (максімальны перыяд пагашэння крэдыту - па лістапад 2030 года, у тым ліку магчыма адтэрміноўка пагашэння крэдыту да снежня 2020 года);
  • працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам – 6 мес. Libor + 5,5 п.п.;
  • камісіі і выдаткі, якія падлягаюць пакрыццю крэдытаатрымальнікам, у тым ліку камісія за кіраванне - 0,8% разава ад сумы крэдыту, камісія за абавязацельства - 0,4% гадавых ад незасвоенай сумы крэдыту.

Дадатковыя ўмовы арганізацыі фінансавання

Прыняцце ААТ «ААБ Беларусбанк» рашэння аб крэдытаванні ажыццяўляецца па выніках разгляду бізнес-плана інвестыцыйнага праекта.

Патрабуецца прадастаўленне банку забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.

Усе інвестыцыйныя праекты падлягаюць узгадненню з Дзяржаўным банкам развіцця Кітая.