Замежная бязвыплатная дапамога

Артыкулам 6 Закона РБ ад 22.07.2003 №223-З "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі" вызначана, што да валютных аперацый негандлёвага характару адносяцца перавод і атрыманне беларускіх рублёў, замежнай валюты, перадача і атрыманне іншых валютных каштоўнасцей па дагаворах дарэння, у тым ліку ў выглядзе ахвяраванняў, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У мэтах удасканалення парадку рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, прадастаўляемай замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі арганізацыямі і грамадзянамі, асобамі без грамадзянства і замежнымі ананімнымі ахвяравальнікамі, а таксама кантролю за атрыманнем і мэтавым выкарыстаннем такой дапамогі 31.08.2015 г. быў выдадзены Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 «Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе» (далей – Дэкрэт).

Дэкрэтам устаноўлена, што замежнай бязвыплатнай дапамогай (далей – дапамога) з’яўляюцца грашовыя сродкі, у тым ліку выдзяляемыя замежнымі заснавальнікамі для фінансавання створаных імі ўстаноў Рэспублікі Беларусь, узносы замежных заснавальнікаў (членаў) некамерцыйных арганізацый Рэспублікі Беларусь, беспрацэнтныя пазыкі, а таксама тавары (маёмасць), за выключэннем нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь, і маёмасных правоў, бязвыплатна прадастаўляемыя атрымальнікам у карыстанне, валоданне і (або) распараджэнне адпраўшчыкам.

Адпраўшчыкі дапамогі – замежныя дзяржавы, міжнародныя і замежныя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама замежныя ананімныя ахвяравальнікі.

Атрымальнікі – фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь (далей - індывідуальныя прадпрымальнікі), і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку дзяржаўныя органы (далей – юрыдычныя асобы), якія атрымалі дапамогу ў карыстанне, валоданне і (або) распараджэнне ад адпраўшчыкаў, а таксама атрымалі дапамогу ў парадку яе размеркавання згодна з планам мэтавага выкарыстання дапамогі.

Цяжкая жыццёвая сітуацыя - акалічнасці, якія аб’ектыўна парушаюць нармальную жыццядзейнасць фізічнай асобы і (або) складаныя для яе самастойнага вырашэння (няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі з хваробай, патрэбай у тэхнічных сродках сацыяльнай рэабілітацыі, стыхійныя бедствы і іншыя акалічнасці).

Фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

Дзеянне Дэкрэта:

  • не распаўсюджваецца на міжнародную тэхнічную дапамогу;
  • замежную бязвыплатную дапамогу, прадастаўляемую па праектах і праграмах, адобраных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама ў адпаведнасці з дзеючымі для Рэспублікі Беларусь міждзяржаўнымі дагаворамі;
  • замежную бязвыплатную дапамогу, атрымліваемую дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі (далей - банкі), Нацыянальным банкам, адкрытым акцыянерным таварыствам "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь".

АТРЫМАННЕ ЗАМЕЖНАЙ ДАПАМОГІ

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія атрымліваюць замежную бязвыплатную дапамогу (далее - атрымальнікі), абавязаны адкрыць у банку дабрачынны рахунак (у замежнай валюце або беларускіх рублях).

Паступаючая замежная бязвыплатная дапамога ў выглядзе грашовых сродкаў залічваецца на дабрачынны рахунак.

Замежная бязвыплатная дапамога, атрыманая наяўнымі грашовымі сродкамі, у тым ліку ў замежнай валюце, падлягае ўнясенню атрымальнікамі на рахункі ў банках Рэспублікі Беларусь на працягу 3 банкаўскіх дзён з дня яе атрымання або ўвозу на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

РЭГІСТРАЦЫЯ ЗАМЕЖНАЙ ДАПАМОГІ Ў ВЫГЛЯДЗЕ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ

Дэкрэтам устаноўлена, што дапамога, атрыманая юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, рэгістрыруецца па заявах атрымальнікаў у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які размяшчаецца на наступным адрасе:  220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 7.

Дакументам, які пацвярджае рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі, з’яўляецца пасведчанне, якое выдаецца Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі, якая падлягае рэгістрацыі, да атрымання пасведчання забараняецца.

Для рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі арганізацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляюць (або накіроўваюць поштай) у Дэпартамент наступныя дакументы:

  • заява па форме;
  • план (два экзэмпляры);
  • дакумент, які пацвярджае ўнясенне (залічэнне, паступленне) дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, на дабрачынны рахунак ў  банку Рэспублікі Беларусь, і яго копія;
  • копія дагавору, дароўнага пісьма або іншага дакумента, якія ўтрымліваюць звесткі аб умовах і мэтах выкарыстання дапамогі;
  • заключэнне кампетэнтнага органа аб узгадненні мэт выкарыстання дапамогі і (або) мэтазгоднасці яе вызвалення ад падаткаў, збораў (пошлін) па форме, устаноўленай Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей - заключэнне), - пры звароце за вызваленнем дапамогі ад падаткаў, збораў (пошлін);
  • копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка.

Пры разглядзе паступіўшых дакументаў Дэпартамент мае права запытаць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый іншыя звесткі (дакументы), неабходныя для ўдакладнення або праверкі прадстаўленай інфармацыі, рэгістрацыі дапамогі, устанаўлення мэт яе выкарыстання або падстаў для вызвалення дапамогі ад падаткаў, збораў (пошлін).

Копіі дакументаў, які падаюцца юрыдычнай асобай, павінны быць завераны яго кіраўніком і пячаткай юрыдычнай асобы без натарыяльнага засведчання.

Індывідуальны прадпрымальнік завярае копіі падаваемых у Дэпартамент дакументаў без натарыяльнага засведчання.

Заява аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі

План мэтавага выкарыстання (размеркавання) замежнай бязвыплатнай дапамогі

Пасведчанне аб рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі


ВЫКАРЫСТАННЕ ЗАМЕЖНАЙ ДАПАМОГІ

Замежная бязвыплатная дапамога выкарыстоўваецца для:

  • ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару;
  • правядзення навуковых даследаванняў, распрацовак, навучання, а таксама рэалізацыі навукова-даследавацельскіх праграм;
  • садзейнічання ахове гісторыка-культурнай спадчыны, развіццю бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтваў (уключаючы стварэнне новых твораў, падрыхтоўку канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў), правядзення культурных мерапрыемстваў, а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных промыслаў (рамёстваў), развіцця асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
  • забеспячэння выканання пакаранняў, прафілактыкі правапарушэнняў і прапаганды законапаслухмянага ладу жыцця;
  • аказання медыцынскай дапамогі, у тым ліку медыка-сацыяльнай дапамогі;
  • аказання сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам, інвалідам, пенсіянерам, дзецям, мнагадзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем'ям, а таксама грамадзянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
  • умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў, будаўніцтва, рамонту (рэканструкцыі) аб'ектаў сацыяльнага прызначэння;
  • развіцця фізічнай культуры і спорту, дзіцяча-юнацкага спорту, у тым ліку правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;
  • іншых мэт, вызначаемых Кіраваннем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
  1. па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, - у дачыненні дапамогі ў памеры (кошту), які перавышае 500 базавых велічыняў на дату яе паступлення;
  2. без узгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, - у дачыненні дапамогі ў памеры (кошту), які не перавышае 500 базавых велічыняў на дату яе паступлення.

Замежная бязвыплатная дапамога не падлягае выкарыстанню з дабрачынных рахункаў у банку да прадстаўлення ў банк копіі пасведчання аб рэгістрацыі дапамогі (далей - пасведчанне), копіі плана мэтавага выкарыстання (размеркавання) дапамогі (далей - план), узгодненага з Дэпартаментам, і дакумента, які пацвярджае ўнясенне (залічэнне, паступленне) дапамогі ў выглядзе грашовых сродкаў на дабрачынны рахунак, на якім прастаўлены штамп Дэпартамента.

Пералік (зняцце) замежнай бязвыплатнай дапамогі з дабрачынных рахункаў ажыццяўляецца атрымальнікамі толькі на мэты, вызначаныя Дэкрэтам і пазначаныя ў копіі плана.

Банк адмаўляе юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам - атрымальнікам у пералічэнні (выдачы) грашовых сродкаў у выпадках непрадстаўлення імі дакументаў, названых вышэй, або выяўлення неадпаведнасці мэт выкарыстання дапамогі, пазначаных у копіі плана, мэтам выкарыстання дапамогі, пазначаным у плацежных інструкцыях (разліковых (касавых) дакументах, заяве на акцэпт).

ЗАБАРОНЕНА ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ДАПАМОГУ ДЛЯ:

  • ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам, або фінансавання палітычных партый, саюзаў (асацыяцый) палітычных партый;
  • падрыхтоўкі або правядзення выбараў, рэферендумаў, адклікання  дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў, арганізацыі або правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый, пікеціравання, забастовак, вырабу або распаўсюджання агітацыйных матэрыялаў;
  • правядзення семінараў або іншых форм палітычнай і агітацыйна-масавай работы сярод насельніцтва.