Карпаратыўныя карткі

Карпаратыўныя карткі Visa Business, MasterCard Business, Maestro і БЕЛКАРТ з’яўляюцца сучасным і зручным плацежным інструментам для кантролю і ўпарадкавання як выдаткаў, звязаных з гаспадарчай дзейнасцю, так і камандзіровачных выдаткаў кампаній, якія ў значнай ступені садзейнічаюць зніжэнню нагрузкі на бухгалтэрыю.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе як міжнародныя карпаратыўныя карткі Visa Business, MasterCard Business і Maestro, так і карпаратыўныя карткі БЕЛКАРТ, прызначаныя для выкарыстання толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Рахункі, да якіх афармляюцца міжнародныя карпаратыўныя карткі Visa Business, MasterCard Business і Maestro, могуць быць адкрыты ў доларах ЗША, еўра, расійскіх або беларускіх рублях.

Рахункі, да якіх афармляюцца карпаратыўныя карткі БЕЛКАРТ, прызначаныя для выкарыстання толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адкрываюцца ў беларускіх рублях.

Карпаратыўныя карткі дазваляюць:

  • пазбавіцца ад неабходнасці выдаваць работнікам прадпрыемства наяўныя грашовыя сродкі на камандзіровачныя выдаткі і выдаткі, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю;
  • атрымліваючы штомесячныя выпіскі па рахунку, кантраляваць мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў на рахунку;
  • абмяжоўваць расходаванне работнікамі грашовых сродкаў з рахунку шляхам усталявання лімітаў;
  • бясплатна праводзіць безнаяўныя плацяжы;
  • бясплатна здымаць наяўныя беларускія рублі ў банкаматах і аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама банкаматах ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Акрамя таго, міжнародныя карпаратыўныя карткі MasterCard Business дазваляюць расплачвацца за тавары і паслугі на Інтэрнэт-рэсурсах як беларускіх, так і замежных арганізацый гандлю (сэрвісу), атэляў, авіякампаній, турыстычных агенцтваў і інш. 

Аформіць карпаратыўную картку можна ў любым філіяле, цэнтры банкаўскіх паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк». 

Адправіць заяўку на атрыманне карпаратыўнай карткі