Інкасацыя

ААТ «ААБ Беларусбанк»  прапануе сваім кліентам наступныя паслугі па інкасацыі і перавозцы грашовай наяўнасці, валютных і іншых каштоўнасцей:

  • Аказанне паслуг па інкасацыі рублёвай і валютнай гандлёвай выручкі ў зручны для вас час дазволіць з максімальнай захаванасцю і аператыўнасцю размясціць грашовую наяўнасць з кас вашых магазінаў і службаў сэрвісу на ўказаныя вамі разліковыя рахункі.
  • Перавозка каштоўнасцей паміж прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі і іх падведамаснымі падраздзяленнямі розных форм уласнасці - для вас гэта рашэнне ўсіх праблем, звязаных з бяспечнай транспарціроўкай каштоўнасцей паміж вашымі падраздзяленнямі.
  • Дастаўка грашовай наяўнасці для выплаты заработнай платы па заяўцы кліента гарантуе бяспеку і своечасовасць паступленняў грошай у касы любых прадпрыемстваў па ўсёй тэрыторыі краіны - ад сельскіх школ да гігантаў індустрыі.
  • Унікальная паслуга, аказваемая толькі ААТ «ААБ Беларусбанк», - размен банкнот беларускіх рублёў буйнога наміналу на манеты дробнага наміналу з дастаўкай грашовай наяўнасці па заяўцы кліента - вырашыць праблему наяўнасці разменнай манеты ў касіраў прадпрыемстваў гандлю і сэрвісу.
  • Дастаўка юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам наяўнай замежнай валюты аднаго наміналу ў абмен на наяўную замежную валюту іншага наміналу.
  • Іншыя паслугі па інкасацыі.

Гарантыя якасці прадастаўляемых інкасацыйных паслуг:

  • шматгадовы вопыт банкаўскай дзейнасці
  • самая разгалінаваная ў Рэспубліцы Беларусь сетка падраздзяленняў службаў інкасацыі, на абслугоўванні якіх знаходзіцца каля 10 тысяч аб'ектаў гандлю і сэрвісу,
  • шырокі спектр паслуг па інкасацыі і перавозцы грашовай наяўнасці і іншых каштоўнасцей.

Аказанне вышэйназваных паслуг ажыццяўляецца на падставе дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дагавораў на інкасацыйнае абслугоўванне, якія заключаюцца паміж банкам і кліентам.

Узнагароджванні па гэтых паслугах вызначаюцца самастойна ўстановамі банка.