«Беларусбанк» віншуе Ганну Гуськову з бліскучай перамогай на Алімпіядзе

«Беларусбанк» віншуе Ганну Гуськову з Залатым медалём Алімпіяды ў Пхенчхане. Бліскучае выступленне прадэманстравала высокі ўзровень, як майстэрства спартсменкі, так і беларускай школы фрыстайла.

1

2

3

За поспех лятаючай лыжніцы ў банку балелі ўсе і яе бліскучую перамогу ўспрынялі захоплена. «У гэтым ёсць нейкі элемент асабістага дачынення да выніку. Ганна выдатна адпрацавала ў паветры заяўлены ў суперфінале складаны скачок, выклікаўшы шквал станоўчых эмоцый, - адзначыў начальнік Упраўлення інфармацыі і сыцыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. - Да лыжнай акрабатыкі ў банка стаўленне асаблівае: у рамках сацыяльнага праекта «Пераможам разам» на працягу чатырох гадоў ажыццяўляецца супрацоўніцтва з федэрацыяй фрыстайла. Фрыстайл — від спортуу якім Беларусі ў апошнія гады складана знайсці роўных. Нашы фрыстайлісты выйграюць медалі ўжо на шостай Алімпіядзе запар. І, не ўтаю, было адчуванне, што мы ўсё ж такі перамагаем разам».

З перамогай, Ганна!