Навіны банка і прэс-рэлізы
02.02.2018

Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновы рэйтынг ААТ «ААБ Беларусбанк» да «В», прагноз змянення рэйтынгаў «Стабільны» (прэс-рэліз)

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings 01.02.2018 павысіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (РДЭ) у замежнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» да ўзроўню «В» з «В-», прагноз змянення рэйтынгу «Стабільны». Кароткатэрміновы РДЭ пацверджаны на ўзроўні «В», рэйтынг падтрымкі павышаны да «4» з «5», узровень падтрымкі доўгатэрміновага РДЭ павышаны да «B» з «B-».

Асноўнымі фактарамі, якія паўплывалі на змяненне рэйтынгаў ААТ «ААБ Беларусбанк», аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва назвалі патэнцыяльную падтрымку Банка з боку Урада Рэспублікі Беларусь, высокую значнасць для банкаўскай сістэмы краіны і павышэнне суверэнных крэдытных рэйтынгаў Рэспублікі Беларусь.

Павышэнне доўгатэрміновых крэдытных рэйтынгаў Банка сведчыць аб празрыстасці і адкрытасці дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк», дэманструе высокі ўзровень плацежаздольнасці і характарызуе фінансавую ўстанову як надзейнага дзелавога партнёра.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!