Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2017

У 10-ы раз «Беларусбанк» прызнаны Банкам №1 у Беларусі (прэс-рэліз)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага фестывалю конкурсу «Выбар года» па выніках маркетынгавых даследаванняў спажывецкіх пераваг з улікам меркаванняў экспертнага савета, рэкламнай камісіі, высокага журы прызнаў ААТ «ААБ Беларусбанк» лідэрам у намінацыі «Банк №1 2017 года ў Беларусі».

Узнагарода - медаль «Выбар года 2017» як сведчанне ўстойлівых пазіцый банка на айчынным фінансавым рынку быў ўручаны падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 8 снежня 2017 года.

choice1

Міжнародны фестываль конкурс "Выбар года" - гэта штогадовы праект, які ўжо 16 гадоў займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй лідэраў у розных катэгорыях, пачынаючы ад тавараў масавага спажывання, і заканчваючы спецыялізаванымі сэрвісамі для бізнесу. У Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002 годзе. Конкурс таксама праводзіцца ў  Казахстане, Украіне і іншых краінах СНД.

kojekina

На фота: Святлана Кажэкіна, намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»

Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (USA) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў, Брусэль, Бельгія) пры European Chamber of Commerce Industry and Trade (Brussels) (Еўрапейская Гандлёвая Палата, Брусель).

Унікальнасцю конкурсу з'яўляецца правераная часам комплексная методыка вызначэння лідэраў. У анкеты для апытання ўключаюцца ўсе асноўныя прадстаўленыя на рынку тавары і паслугі па адпаведных намінацыях, незалежна ад факту падачы імі заяўкі на ўдзел.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!