Навіны банка і прэс-рэлізы
11.12.2017

Кліент Беларусбанка стаў пераможцам рэкламнай гульні «Наперад да перамог з Visa!» (прэс-рэліз)

У перыяд з 18 лістапада па 18 снежня 2017 года плацежнай сістэмай Visa праводзіцца рэкламная гульня «Наперад да перамог з Visa!», пераможцы якой змогуць адправіцца на Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 у г. Пхенчхан (Паўднёвая Карэя). 28 лістапада завяршыўся першы этап рэкламнай гульні. Пераможцам стаў жыхар Мінска Ігар Саломка.

 zimaolimp

Калі мне паведамілі, што я выйграў паездку на Зімовую Алімпіяду - вырашыў, што гэта розыгрыш, — дзеліцца эмоцыямі ўдзельнік. — Адразу згадаў, як на 1 красавіка жонка разыграла, папрасіўшы сяброўку патэлефанаваць мне і сказаць, што мяне забіраюць на зборы. Але ўлічваючы, што ў рэкламнай гульні «Наперад да перамог з Visa» я ўдзельнічаў мэтанакіравана - усё ж дапускаў, што мог і перамагчы.

Так Ігару Уладзіміравічу пашчасціла выйграць паездку на Алімпіяду для дваіх з наведваннем самага спартыўнага мерапрыемства.

Я ўдзельнічаў і ў розыгрышы сертыфікатаў на паездку напярэдадні Алімпіяды ў Рыа. Але пашансавала толькі цяпер. Цікава, што поспех мне прынёс чэк, які я атрымаў, купіўшы навагодні падарунак жонцы. Цяпер атрымліваецца, што падарункаў у яе будзе два, паколькі на Алімпіяду паедзем разам, — расказвае шчасліўчык. — Напэўна, на шляху да гэтай перамогі сваю ролю адыграў і той факт, што я часта разлічваюся карткай. Мой безнаяўны разлік дасягае 90%. Ну і тое, што вельмі хацеў перамагчы і з'ездзіць у г. Пхенчхан. Наш тур адбудзецца з 17 па 22 лютага. Вельмі добра, што арганізатары прадугледзелі таксама сродкі на выплату падаходнага падатку.

 игры 2018

Такія розыгрышы кампанія Visa праводзіць у многіх краінах свету. А зусім хутка арганізатары рэкламнай гульні вызначаць яшчэ аднаго шчасліўчыка ў Беларусі, які таксама адправіцца ў Карэю.

Нагадаем, для таго, каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні «Наперад да перамог з Visa!» неабходна да 18 снежня 2017 года здзейсніць безнаяўную аперацыю з выкарыстаннем карткі Visa Gold або Visa Platinum Беларусбанка на суму не менш за 10.00 бел. руб. і зарэгістраваць яе на сайце visa.com.by. 

Жадаем Вам поспеху!

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!