Навіны банка і прэс-рэлізы
08.12.2017

Новыя магчымасці дадатку мабільнага банкінгу!

faceidІнфармуем аб новых магчымасцях даступных у абноўленай версіі дадатку «M-Belarusbank» для мабільных прылад Apple (АС iOS)!

Атрымаць доступ у абноўлены дадатак мабільнага банкінгу ААТ «ААБ Беларусбанк» цяпер стала магчымым не толькі па адбітку пальца (Touch ID) або пры дапамозе кароткага PIN-кода, але таксама з прымяненнем тэхналогіі аўтэнтыфікацыі карыстальніка па твары - Face ID.*

Ужыванне гэтай тэхналогіі аўтэнтыфікацыі адбываецца шляхам сканіравання твару і параўнання яго з раней запісанай структурнай картай твару.

Акрамя таго, у абноўленай версіі дадатку мабільнага банкінгу цяпер можна адначасова выкарыстоўваць два спосабы аўтарызацыі: з прымяненнем PIN-кода і аднаго са спосабаў біяметрычнай аўтэнтыфікацыі Touch ID або Face ID.

Абноўленая версія дадатку ўжо цяпер даступная для бясплатнай устаноўкі ў краме дадаткаў App Store!

* – пры ўмове падтрымкі гэтага функцыяналу мабільнай прыладай.   

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!