Навіны банка і прэс-рэлізы
14.11.2017

Яшчэ адно аддзяленне Беларусбанка мадэрнізавана (прэс-рэліз)

Аддзяленне № 633/11 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Салігорску расхінула дзверы пасля мадэрнізацыі.soligorsk

soligorskk

«Абноўленае памяшканне - гэта праява клопату аб кліентах, дэманстрацыя ўвагі да іх, жаданне зрабіць кожнае наведванне банка прыемным і запамінальным», - заявіў на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця банкаўскага офіса начальнік філіяла № 500 - Мінскага ўпраўлення Дзмітрый Грыбоўскі.

Дырэктар філіяла № 633 Таццяна Курбыка звярнула ўвагу: «Разам з пашыранымі тэхналагічнымі магчымасцямі, аддзяленне адказвае ўсім прынятым у «Беларусбанку» новым стандартам афармлення і зместу падраздзяленняў, адпавядае самым сучасным патрабаванням бяспекі».

Сёння работа аддзялення арганізавана на 2-х адкрытых працоўных месцах і ў 4-х касах. Падраздзяленне з'яўляецца адным з самых рэнтабельных і наведвальных у Салігорску. Паспяхова развіваецца, укараняючы новыя тэхналогіі і адзначаючы сябе сучаснай фінансавай установай, якая адказвае патрабаванням кліентаў усіх узростаў.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!