Навіны банка і прэс-рэлізы
14.11.2017

Намеснік Старшыні «Беларусбанка» ўзначаліла Наглядальны Савет Плацежнай сістэмы «БЕЛКАРТ»

Намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна ўзначаліла Наглядальны Савет Закрытага акцыянернага таварыства «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ». Намеснікам Старшыні выбраны Старшыня Праўлення ААТ «Белінвестбанк» Андрэй Брыштэлеў. Такое рашэнне было аднагалосна прынята Наглядальным саветам Плацежнай сістэмы.

kojekinaСвятлана Кажэкіна скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В.У. Куйбышава, прыватную ўстанову адукацыі «БІП - Інстытут правазнаўства», аспірантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

У банкаўскай сферы з 1991 года. З 6 верасня 2017 - намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк». Курыруе дзейнасць дэпартамента рознічнага бізнесу, дэпартамента крэдытавання насельніцтва, разліковага цэнтра плацежных карт (акрамя пытанняў праграмна-тэхнічнай накіраванасці), кантакт-цэнтра, прымае рашэнні па пытаннях, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!