Вынікі пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў ад 09.10.2015

Інфармуем, што 9 кастрычніка 2015 года праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме з наступнымі пытаннямі павесткі дня:

1) Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

2) Аб унясенні дапаўненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 31.05.2013 (пратакол № 4).

У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць 26 646 687 677 галасамі, або 99,84 % ад агульнай колькасці акцый, маючых права голаса.

Па пытаннях павесткі дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў прынята станоўчае рашэнне.

Больш падрабязна з прынятым Агульным сходам акцыянераў рашэннем можна азнаёміцца па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, пакой 415.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 11 23, 309 04 08.